Беларусы запатрабавалі спыніць праект АЭС у Літве

Прадстаўнікі беларускай і расійскай грамадскасці распаўсюдзілі адкрыты зварот да ўрадаў Літвы, Японіі і ЗША з патрабаваннем спыніць рэалізацыю праекта Вісагінскай АЭС і правесці паўнавартасны улік меркаванняў грамадзянаў Літвы і Беларусі.

Падставай для звароту стала падпісанае 23 снежня пагадненне паміж урадам Літвы і японскім канцэрнам Hitachi-GE Nuclear Energy Ltd., звязанае з будаўніцтвам і фінансаваннем Вісагінскай АЭС.

Гэта пагадненне прадугледжвае збудаванне Вісагінскай атамнай электрастанцыі японскім канцэрнам Hitachi-GE Nuclear Energy Ltd. у Літве, на пляцоўцы Ігналінскай АЭС, якая знаходзіцца на мяжы з Беларуссю. Японскі і літоўскі ўрады маюць намер аказваць гэтаму праекту фінансавую дапамогу. Тэхналогія, абраная літоўцамі для Вісагінскай АЭС, -- японскі аднаконтурны кіпячы рэактар, прататып якога выкарыстоўваўся на Фукусіме.

Беларусы ў сваім звароце адзначылі, што, нягледзячы на сцвярджэнні афіцыйнай Літвы аб тым, што ўсе працэдуры былі пройдзеныя, у ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе праекта Вісагінскай АЭС, меркаванне жыхароў Беларусі не было належным чынам ўлічана.

Вісагінская АЭС плануецца як транспамежны аб'ект, непасрэдна мяжуе з беларускай тэрыторыяй і выкарыстоўвае ваду памежнага возера Дрысвяты.
Беларускія эколагі настойваюць на правядзенні кансультацый па пытанні аб неабходнасці перагляду рашэння аб выбары тэхналогіі і падрадчыка для Вісагінскай АЭС. 

Каментаваць