Беларускі Дом у Варшаве прадстаўляе кнігі журналіста Аляксандра Тамковіча

25 студзеня 2012 года ў 18.00 Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэзентацыю 2 кніг Аляксандра Тамковіча.

Адна з кнігаў “Супраць плыніпрысвечана Плошчы–2010, а другая «Без палітыкі» распавядае аб невядомых захапленнях і хобі вядомых апазіцыйных палітыкаў.

Героі кнігі “Супраць плыні — удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка — ужо на свабодзе.

Яны розныя — дасведчаныя паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Анатоль Паўлаў, палітык Мікалай Статкевіч, зусім юныя Фёдар Мірзаянаў, Мікіта Ліхавід і загартаваныя ў жорсткіх ідэйных баях Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец. Іх усіх аб’яднала вера ў справядлівасць, любоў да Бацькаўшчыны, гатоўнасць змагацца за праўду і справядлівасць.

“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць і “стабільнасць, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні, — гаворыцца ў анатацыі да яе.

Шчыра запрашаем!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +48 605 140 861
альбо праз пошту
bel.house.warsaw@gmail.com

Каментаваць