Беларускі Дом ў Варшаве адчыняе свае дзверы

26 верасня ў панядзелак у 17.30 па вуліцы Вейскай (Wiejska) 13/3 у Варшаве адбудзецца урачыстае адкрыццё Беларускага Дома ў Варшаве. У праграме: прэзентацыя дзейнасці Беларускага Дома, прэсавая канферэнцыя заснавальнікаў, беларускі канцэрт і традыцыйны беларускі прыём.

У прэзентацыі возьмуць удзел заснавальнікі Беларускага Дома  Алесь Зарэмбюк і Дзмітрый Бародка, а таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

“Мы працуем над тым, каб Беларускі Дом у Варшаве заставаўся месцам прадметнай дыскусіі аб будучыні Беларусі, метадах эфектыўнай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне. Платформай, якая будзе аб’ядноўваць беларускую грамаду, незалежна ад палітычнай прыналежнасці. Беларускі дом  гэта неафіцыйная амбасада усіх беларусаў ў Польшчы,  сказаў Алесь Зарэмбюк.

“Беларускі дом будзе займацца аб'яднаннем беларускай дыяспары, арганізацыяй культурных, адукацыйных і інфармацыйных мерапрыемстваў, юрыдычнай падтрымкай беларусаў якія пацярпелі ад рэпрэсій, экспертызай і шматлікімі іншымі ініцыятывамі,  паведаміў Дзмітрый Бародка.

За больш падрабязнай інфармацыяй мы просім звяртацца да заснавальнікаў Беларускага Дома у Варшаве сп. Алеся Зарэмбюка (+48 605 140 861) і сп. Дзмітрыя Бародкі (+48 511 267 474)

Прэс-служба "Беларускага Дома ў Варшаве"

Каментаваць