Беларускія нацболы сустрэлі Пуціна нецэнзурнай расцяжкай

Напярэдадні візіту ў Мінск прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна беларускія нацыянал-бальшавікі 30 мая вывесілі на мосце, размешчаным па дарозе з нацыянальнага аэрапорта "Мінск–2" у Мінск, расцяжку "Пуцін, пайшоў на х..!". "Гэты лозунг вельмі гарманічна размясціўся побач з афіцыйным транспарантам, які вітае расійскага дыктатара", — адзначылі нацболы.

Між тым, 30 мая ў сваіх пад'ездаў былі прэвентыўна затрыманыя і асуджаныя за дробнае хуліганства па абвінавачванні ў брыдкаслоўі нацыянал-бальшавікі Яўген Контуш (пяць сутак адміністрацыйнага арышту); Дзмітры Сіняк (5 сутак) і Дзмітрый Паліенка (10 сутак).

Як паведамляў “Тэлеграф, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў ад імя партыі асудзіў візіт у Мінск Уладзіміра Пуціна. Ён ацаніў сустрэчу прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім партнёрам як яркае сведчанне дзейснасці "дыктатарскага інтэрнацыяналу", удзельнікі якога падтрымліваюць адзін аднаго ў справе палітычных рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі.

Раней члены АДКБ пастанавілі, што калектыўныя сілы АДКБ могуць быць адпраўлены ў адну з краін-удзельніц АДКБ для вырашэння надзвычайнай сітуацыі, калі ўлады гэтай краіны не могуць справіцца з сітуацыяй уласнымі сіламі. Палажэнне аб парадку рэагавання на надзвычайныя сітуацыі члены АДКБ падпісалі 20 снежня 2011.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць