Беларускім судам — трансляцыю!

Міжнародная назіральная місія звярнулася да старшыняў раённых судоў Мінска з просьбай забяспечыць публічнасць, галоснасць і даступнасць судовых працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.

Міжнародная назіральная місія звярнулася да старшыняў раённых судоў Мінска з просьбай забяспечыць публічнасць, галоснасць і даступнасць судовых працэсаў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.


У Мінску 26 і 27 красавіка пачынаецца разгляд крымінальных справаў 11 удзельнікаў снежаньскіх падзей. Сярод іх — экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Астатнім “фігурантам выстаўлены абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Паседжанні будуць адбывацца ў трох судах — Першамайскім, Партызанскім і Кастрычніцкім.


Гэтыя працэсы, як адзначыла Міжнародная назіральная місія, “носяць грамадска-значны характар і прыцягваюць шырокую ўвагу СМІ і прадстаўнікоў грамадскасці. Але на папярэдніх судах над удзельнікамі акцыі (напрыклад, над Аляксандрам Атрошчанкавым, Дмітрыем Новікам і Аляксандрам Малчанавым) назіральнікам не хапіла месца ў залі.


Прадстаўнік Міжнароднай назіральнай місіі Валянцін Гефтэр заявіў: “Мы лічым: для таго, каб пазбегнуць перадузятых ацэнак працэсаў, якія адбываюцца, старшыням суддзяў неабходна забяспечыць іх правядзенне ў памяшканнях, якія б змясцілі ўсіх ахвотных. Калі такіх памяшканняў няма — забяспечыць аўдыётрансляцыю працэсаў.
 

Каментаваць