Беларускі парадокс: больш звольнілася — менш беспрацоўных

У Беларусі за год колькасць работнікаў, якія звольніліся, вырасла на 2,3%, а беспрацоўных — скарацілася на 6,3%. Паводле справаздачы Белстата, у краіне адзначаны дысбаланс: звольнена на 28,27 тыс. чалавек больш, чым узялі на працу, пры гэтым колькасць беспрацоўных на канец красавіка была 30,6 тыс. чалавек, што на 6,3% менш, чым у 2011 годзе за той жа перыяд.



У Беларусі за год колькасць работнікаў, якія звольніліся, вырасла на 2,3%, а беспрацоўных — скарацілася на 6,3%. Паводле справаздачы Белстата, у краіне адзначаны дысбаланс: звольнена на 28,27 тыс. чалавек больш, чым узялі на працу, пры гэтым колькасць беспрацоўных на канец красавіка была 30,6 тыс. чалавек, што на 6,3% менш, чым у 2011 годзе за той жа перыяд.


Як лічыць старшыня прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, прычыны гэтага парадоксу трэба шукаць у Расіі. Паводле яго слоў, тэндэнцыя адтоку кадраў у суседнюю краіну была б пазітыўнай, калі б людзі, тыя ж будаўнікі, з'язджалі, таму што ў Беларусі ім няма чаго будаваць, перадае "Белсат".


Аднак рэальная прычына іх ад'езду ў тым, што там яны могуць зарабіць грошай, каб пракарміць сем'і, і прывезці з Расіі тыя 700–800 долараў, якіх тут не заробіш, кажа Генадзь Фядыніч.


Сярод тых, хто пакідае працу ў Беларусі, на першых пазіцыях — работнікі перапрацоўчай прамысловасці (55 тыс. чалавек), будаўнікі (37 тыс.), спецыялісты ў галіне адукацыі (22 тыс.), транспарту і сувязі (17 тыс.), канстатуе лідар прафсаюза РЭП.


Фядыніч: беларусаў заменяць работнікі з бедных краін


Як адзначае Генадзь Федыніч, сыходзяць, перш за ўсё, высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія могуць у іншай краіне зарабіць больш. "Бо стаяць на біржы за 20 долараў і потым хадзіць на грамадскую працу — гэта пасмешышча, гэта сябе не паважаць", — кажа прафсаюзны лідар.


На яго думку, пры сучаснай палітыцы ўладаў выправіць сітуацыю ў Беларусі практычна немагчыма, і ў будучыні месца беларускіх будаўнікоў могуць заняць замежнікі з бедных краін.


Як раней перадаваў “Тэлеграф, у Мінску на пачатак красавіка найбольш запатрабаванымі былі кіроўцы аўтамабіляў, і па гэтай спецыяльнасці было заяўлена 920 вакансій. За імі па запатрабаванасці вынікалі кандуктары (589 заяўленых вакансій) і медсёстры (572 вакансій). Ад 458 да 334 вакансій было па спецыяльнасцях з сферы гандлю і будаўніцтва, у тым ліку вакансіі тынкоўшчыкаў, муляроў, маляроў, цесляроў-бетоншчыкаў.


Паводле telegraf.by

Каментаваць