Беларускі след: у Вільні знайшлі магутную выбухоўку

Паліцыя шукае 25-гадовага беларуса.

У суботу, 14 красавіка, каля 10-й раніцы ў маршрутным аўтобусе, які прыехаў з Менску ў Вільню, знайшлі магутную выбухоўку. Як распавёў парталу “Delfi кіраўнік спецпадраздзялення “Aras Віктарас Грабаўскас, гэта процітанкавая міна.

Паводле папярэдніх звестак, выбухоўку знайшоў кіроўца аўтобуса, калі зазірнуў у торбу, якую ніхто не забраў з багажнага аддзялення. Сталічную паліцыю паднялі на ногі, месца знаходкі агарадзілі.

Мінёры спецпадраздзялення “Aras дасталі з міны выбухоўку. Каля 12:30 яго працаўнікі яшчэ не маглі дакладна сказаць: баявая гэта міна ці вучэбная. Паводле Грабаўскаса, яе дакладна вырабілі ў нашыя часы, а не падчас Другой сусветнай вайны. На расейскіх вучэбных мінах звычайна змяшчаюць адпаведную інфармацыю. На знойдзенай у аўтобусе ніякіх надпісаў не было.

Паліцыя Вільні шукае грамадзяніна Беларусі прыкладна 25 гадоў, які падазраецца ў захоўванні выбухоўкі.

belsat.eu

Каментаваць