Беларуска-ўкраінская палітычная канферэнцыя адбылася ў Маліне

23–24 чэрвеня ў г. Малін Жытомірскай вобласці ва Украіне адбылася беларуска-ўкраінская канферэнцыя “Супрацоўніцтва Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

Як паведаміла НЧ прэс-група Беларускага цэнтру ва Украіне, кіраўнік “Цэнтру сацыяльнага партнёрства і лабіравання Нацыянальнага ўніверсітэту (Украіна) Сяргей Панцыр распавёў пра праблемы рэалізацыі ва Украіне і Беларусі права грамадзян на ўдзел у дзяржаўнай палітыцы, а таксама пра развіццё інстытуту грамадскіх радаў.

Эксперт Рады Еўропы Эдуард Рахімкулаў прыцягнуў увагу да тэмы еўрапейскіх прынцыпаў дэмакратыі для развіцця гарадскога самакіравання ва Украіне і
Беларусі.

Лідар праваабарончага руху “Наша Беларусь Ігар Леднік распавёў пра ўкраінска-беларускае супрацоўніцтва ў межах “Усходняга партнёрства.

Дзейнасць Інстытуту амбуцмэна і падтрымку правоў чалавека ва Украіне асвятліў старшыня  “Міжнароднага інфармацыйна-аналітычнага агенцтва “Еўрапейская хваля Аляксандр Мартынчук.

Галоўны рэдактар украінскай газеты “Агляд Юрась Свірко распавёў пра інфармацыйныя сувязі Беларусі і Украіны, праект стварэння беларуска-ўкраінскага СМІ ў Кіеве, пра які НЧ пісаў днямі, а таксама перспектывах камунікацый паміж дзвюма нацыямі. 

Пасля агульнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі пачалі працаваць па секцыях, дзе мадэратарамі былі намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў (Беларусь), сябра руху Ірына Бурак, ужо згаданыя Сяргей Панцыр і Эдуард Рахімкулаў, а таксама журналіст-эксперт “Інстытуту масавай інфармацыі Раман Кабачы (Украіна) і сябра Моладзевага Народнага Руху (Украіна) Іван Юрчык.

У межах секцыйных пасяджэнняў прагучаў шэраг дакладаў і былі падрыхтаваныя наступныя выніковыя дакументы: “У падтрымку стварэння беларускага СМІ ва Украіне, “Пра ўдзел Украіны і Беларусі ў еўраінтэграцыі, “Свабоду палітвязням!, “Пра супрацу моладзевых рухаў Украіны і Беларусі, “Пра супрацу Украіны і Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце.

На фота Аленs Барэль: Напачатку канферэнцыі прагучала малітва і дабраславенне святара
 
Каментаваць