Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларуская і ўкраінская на адной галіне — створана генетычнае дрэва моў свету

Аказваецца, большасць моў у свеце мае адзін корань.
Фота: io9

Фота: io9

Ілюстратар Мінна Сандберг (Minna Sundberg) у вытанчанай інфаграфіцы намалявала лінгвістычнае дрэва, якое паказвае цікавыя сувязі паміж рознымі мовамі, піша io9.

Выкарыстоўваючы даследаванні Ethnologue, Мінна з дапамогай дрэва праілюстравала, як усе асноўныя еўрапейскія, і нават многія ўсходнія мовы, згрупаваныя ў індаеўрапейскія і ўральскія «сем'і». На малюнку ствалы дрэў ўяўляюць моўныя групы, лісце — мовы.

Але нават гэты падрабязны вобраз не здолеў ахапіць вялізную колькасць моў.

— У адной толькі індаеўрапейскай сям'і іх літаральна сотні, і на гэтай старонцы я не магла размясціць іх, таму большасць моў, на якіх гаворыць менш за 1 млн чалавек сюды не патрапілі».

Фота: io9

Фота: io9

Характэрна, што крона славянскіх моў падзяляецца на чатыры буйныя галіны. У адной — польская, славацкая і чэшская, у другой — руская, а трэцяя аб'ядноўвае — беларускую і ўкраінскую. Яшчэ адна «балканская галіна» змяшчае 6 славянскіх моў — баснійскую, харвацкую, сербскую, балгарскую, македонскую і славенсую.


Паводле intex-press.by

Каментаваць