Беларуская дуда прагучала ў Гродна

Аднадзённая выстава беларускай дуды, што ладзілася ў межах “Тыдня дударскай музыкі ў Беларусі адбылася 28 студзеня ў Гродна. Імпрэза была арганізавана пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША і Этнагістарычнага цэнтра "Явар". Акцёры “Шальмоўскага тэатра ДыГрыза распавялі пра гісторыю і структуру старажытнага нацыянальнага інструмента — дуды.

Першае згадванне дуды ў старабеларускай літаратуры адносіцца да канца XV ст. — у творы перакладной літаратуры “Аповесць пра трох каралёў-валхвоў. Найстарэйшая з захаваных беларускіх дудаў — традыцыйная беларуская дуда Паўночнабеларускага рэгіёну XIX ст. Апошняе месца выкарыстання — вёска Верабкі Лепельскага раёна. Захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі.

На думку дырэктара “шальмоўскага тэатра Аляксея Бурнaсенкі, дуда можа стаць адным з сімвалаў Беларусі.

На імпрэзе гледачам былі прадстаўлены фотаздымкі, якія датычацца гісторыі дударскага беларускага руху.

Прагучалі цікавыя расповеды пра дуду, а пасля прысутныя пабачылі ўрывак з фільма «Старыя інструменты Беларусі».

Завяршылася выстава майстар-класам па традыцыйных танцах Беларусі пад гукі дуды.

Паводле сайта "Родныя вобразы"
 
Каментаваць