Беларускамоўная адукацыя ў Брэсце, Гродна і Беластоку

У Брэсце летась адчынілі адзін беларускамоўны першы клас у звычайнай школе. Спачатку было 12 вучняў. Пасля падзей, якія пакуль у тайне, іх засталося пяцёра. Настаўнікаў знайшлі з цяжкасцю: апынулася, што ў тутэйшым універсітэце імя Пушкіна факультэт дашкольнага выхавання дае занадта мала, каб можна было працаваць у беларускамоўнай школе. Нават не верыцца, што якіх 17 гадоў таму чыноўнікі падавалі ў справаздачах больш за 70 адсоткаў беларускамоўных школ.

Бацька аднаго з вучняў, Уладзімір Вялічкін, кажа, што праблема больш агульнага плана: нават валодаючы беларускай мовай, ёю не карыстаюцца службоўцы. Іншым разам дэманстратыўна. Таму што “могут быть неприятности.

У Гродна, са словаў кіраўніка абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алеся Кроя, існуе два беларускіх класы, 1-ы і 2-і, у мікрараёне на ўскрайку Дзевятоўка. У абодвух вучыцца па 1 школьніку. Гэта дзеці прафесара Астроўскага. Яшчэ адзін клас з двух вучняў ёсць у Кастрычніцкім раёне. Агулам летась было 15 заяў у першы беларускі клас, але расцерушылі па гораду, і бацькам нязручна было ездзіць, таму адмовіліся, тлумачыць спадар Крой, а вось у польскай школе вучацца каля 500 вучняў.

У Беластоку беларускае школьніцтва з 2006 года памалу ідзе ўверх. Чаму з пазначанага года? Бо ў ім утварылася АБ-БА – «Аб’яднанне Бацькоў, Беларушчынай Апантаных».

АБ-БА мае свой Цэнтр. Ён называецца “Склеп з культурай і месціцца ў школе №4. Гэта некалькі памяшканняў цокальнага паверху. Тут і Беларуская хатка ў пушчанскім стылі, і глядзельная зала, і шатня. Кіраўнічка АБ-БА, лекар з прафесіі Барбара Пякарская, распавядае: “Яшчэ якіх 17 гадоў таму у нас нічога не было. Паціху падымаемся, дзякуючы актыўным бацькам. І ўлады спрыяюць, у межах праграм для нацыянальных мяншыняў.

На сёння ў Беластоку па-беларуску вучацца каля 250 школьнікаў, кажа спадарыня Пякарская. Большасць з іх ходзяць у пачатковыя класы. У ліцэі і гімназіі навучаюцца каля 40.

Гэта самае вузкае месца для беластоцкіх беларусаў. Мала перспектыў больш высокай адукацыі. Трэба нешта рабіць.

Найперш, сітуацыя этнацыду складваецца ў “маці-краіне, лічыць бацька першакласніцы з Гродна прафесар медыцынскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі. У Беларусі, у адрозненне ад суседніх Украіны, Расіі, не казаць пра Літву і Латвію, няма ўніверсітэтаў з нацыянальнай мовай навучання. Калі б яны былі, неяк развязвалася б і пытанне ў Беластоку, лічыць спадар Астроўскі.

Паводле сайта Беларускія рэгіянальныя навіны

Каментаваць