Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларускія шаптухі трапілі ў «The Guardian»

«Апошнія шэпты Беларусі» — гэтак называецца рэпартаж фатографа Сяргея Лескеця, які апошнія 4 гады дакументаваў старажытныя ўсходнееўрапейскія практыкі лячэння.
Фота Сяргей Лескец

Фота Сяргей Лескец




Выданне адзначае, што аўтар звяртаўся «да жанчын, якія вераць, што Бог надзяліў іх сілаю вылечваць хворых і выганяць дэманаў».

«Я была самым малодшым дзіцем у нашай сямʼі. Мой бацька лячыў быдла; мая маці лячыла людзей і дапамагала пры родах. Доўгі час я не хацела быць лекарам. Мне было сорамна і страшна. Тады Ісус прыйшоў да мяне і сказаў: «Аленка, ты павінна дапамагаць людзям і быдлу. Не хвалюйся, я дапамагу табе». З таго часу я шаптуха», — распавяла бабка Алена.

Усяго Сяргей Лескець сабраў восем гісторый.

Сяргей Лескець нарадзіўся ў 1984 годзе ў вёсцы Турэц-Баяры, што ў Маладзечанскім раёне. Цяпер ён жыве ў правінцыі, што не перашкаджае яму шмат выстаўляцца і друкавацца ў еўрапейскіх часопісах.

belsat.eu


Каментаваць