Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Беларусы знізілі выдаткі на прадукты і сталі болей траціць на камуналку

Рознічны тавараабарот у студзені-ліпені гэтага года вырас у Беларусі на 1% да аналагічнага перыяду мінулага года.
Здымак «Еўрарадыё»

Здымак «Еўрарадыё»



Як піша TUT.by са спасылкай на дадзеныя Белстата, за 7 месяцаў бягучага года беларусы патрацілі ў крамах, на рынках і ў гандлёвых цэнтрах 21,6 мільярда рублёў.

Пры гэтым на грамадскае харчаванне жыхары краіны сталі траціць меней — 1,2 мільярда рублёў ці на 0,2% меней чым летась.

Выдаткі на прадукты харчавання, алкаголь і тытунь знізіліся, а вось за камунальку і паслугі сувязі людзі сталі плаціць болей.

Тым часам сярэдні заробак беларусаў расце чацвёрты месяц запар і склаў ужо амаль 820 рублёў, а вось рэальныя грашовыя прыбыткі ў распараджэнні насельніцтва працягваюць скарачацца.

Паводле «Еўрарадыё»

Каментаваць