"Белсату" споўнілася 4 гады

10 снежня ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды чацвёртай гадавіны ўтварэння тэлеканала.

10 снежня ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды чацвёртай гадавіны ўтварэння тэлеканала.

Дырэктарка “Белсата Агнешка Рамашэўская-Гузы і кіраўнік рэдакцыі навінаў Аляксей Дзікавіцкі распавялі аб праблемах і планах. Галоўнай праблемай з'яўляецца скарачэнне з года ў год яго фінансавання. Змяншэнне бюджэта прадугледжана і на наступны год. Гэта ў сваю чаргу можа паўплываць на эфектыўнасць працы тэлеканала.

 У сувязі з гэтым Рамашэўская-Гузы заклікала ўсіх дабрачынцаў дапамагчы “Белсату. Чатыры гады тэлеканал атрымоўваў фінансаванне ад Міністэрства замежных справаў Польшчы, польскага грамадскага тэлебачання TVP S.A, шведскай агенцыі СІДА, дзяржаваў Паўночнай Рады, амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы.

 Сярод планаў "Белсата" запуск у сакавіку 2012 года 45- хвіліннага інфармацыйна-публіцыстычны блоку. Ён будзе транслявацца ўвечары замест асобных інфармацыйных выданняў навінаў. Падчас канферэнцыі адбылося таксама традыцыйнае ўзнагароджванне статуэткаю "Сябра "Белсату". Сёлета ўзнагароду атрымаў прадстаўнік Амбасады Каралеўства Нідэрландаў.
 

паводле Еўрарадыё

Каментаваць