Берасцейцы зноў выйшлі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

Гэта была самая нешматлікая акцыя з пачатку іх правядзення.

Акцыя 6 траўня

Акцыя 6 траўня

«Сёння на плошчы было 20 праціўнікаў будаўніцтва завода. Гэта самая нешматлікая акцыя з пачатку іх правядзення. Не думаю, што пратэстныя настроі згасаюць. Хутчэй за ўсё, людзі не прыйшлі сёння, так як з 11.30 там пачаліся арганізаваныя мясцовай уладай мерапрыемства», — перадае БелаПАН словы праваабаронцы Рамана Кісляка.

Узвядзенне беларуска-кітайскага акумулятарнага завода пачалося ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Там плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Брэсцкага раёна і Брэста лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. З 25 лютага кожную нядзелю на плошчу Леніна прыходзяць праціўнікі яго будаўніцтва.

naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць