“Берасцейская крэпасць: дзве абароны”

Прэм’ера 30-хвіліннага дакументальнага тэлефільма “Берасцейская крэпасць: дзве абароны адбылася 19 студзеня ў Гістарычнай майстэрні ў Мінску. Рэжысёр фільма — Галіна Самойлава, аўтар сцэнарыя — Уладзімір Самойлаў, навуковы кансультант — кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў.

Упершыню ў гісторыі беларускай кінадакументалістыкі зроблена спроба адлюстраваць не толькі падзеі абароны крэпасці ў 1941 годзе, але і ў верасні 1939 года — пасля пачатку першай сусветнай вайны і нападу Германіі на Польшчу. Паводле слоў Кузняцова, з 13 па 19 верасня 1939 года цытадэль абаранялі ад нацыстаў амаль 2 тысячы польскіх вайскоўцаў, а пасля перадачы крэпасці Чырвонай Арміі пачаўся другі этап яе абароны, якую вялі не больш за 300 польскіх салдат на чале з капітанам Вацлавам Радзішэўскім.

“Пасля заняцця цытадэлі чырвонаармейцамі польская турма ў форце “Брыгіткі стала савецкай, і ў ёй дыслакаваўся 132-гі асобны батальён канвойных войск НКУС, які этапаваў палітзняволеных, у тым ліку палонных польскіх вайскоўцаў, у лагеры ГУЛАГа, — сказаў Кузняцоў.  Для стварэння стужкі былі выкарыстаны даследаванні беларускіх і польскіх гісторыкаў.

Паводле меркавання Кузняцова, матэрыялы, сабраныя ў працэсе падрыхтоўкі фільма, дазваляюць стварыць стужкі, прысвечаныя гісторыі Брэсцкай крэпасці, лёсу яе польскіх і савецкіх абаронцаў, у тым ліку ваеннапалонных.

Паводле БелаПАН

Каментаваць