Без вызвалення — ніякіх крэдытаў

Міжнароднай супольнасці варта пачаць пастаянны маніторынг сітуацыі ў Беларусі. А ўрадам, фінансавым інстытутам і бізнэсу «ўлічваць інфармацыю» з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта заяўлена ў дакладзе аб сітуацыі ў краіне, прадстаўленым у АБСЕ.

«Мы вітаем разгляд у АБСЕ першага афіцыйнага даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — адзначыў у каментары Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Міжнароднай супольнасці варта пачаць пастаянны маніторынг сітуацыі ў Беларусі. А ўрадам, фінансавым інстытутам і бізнэсу «ўлічваць інфармацыю» з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта заяўлена ў дакладзе аб сітуацыі ў краіне, прадстаўленым у АБСЕ.

«Мы вітаем разгляд у АБСЕ першага афіцыйнага даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — адзначыў у каментары Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

Даклад быў разгледжаны 16 чэрвеня на пасяджэнні Пастаяннай Рады АБСЕ ў Вене. «На падставе шматлікіх сведчанняў даклад апісвае сітуацыю, якая склалася ў Беларусі пасля драматычных падзей 19 снежня мінулага года», — падкрэсліла ў паведамленні Міжнародная назіральная місія. Паводле яе ацэнкі, ён аб’ектыўна адлюстроўвае крызісную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і дае рэкамендацыі для выпраўлення. У прыватнасці, па змяненні становішча са свабодай сходаў, асацыяцый і выказвання думак. А таксама па выкананні абавязацельстваў, узятых на сябе краінай у межах АБСЕ і ААН.

Як зазначыла Міжнародная назіральная місія, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі па палітычных матывах былі затрыманыя і арыштаваныя сотні людзей. Улады ўжываюць жорсткі ціск на недзяржаўныя арганізацыі і СМІ. Міжнародныя назіральнікі і замежныя журналісты не маглі ўехаць у краіну ці неаднаразова высылаліся з яе. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі імкліва пагаршаецца. На фоне эканамічнага крызісу і росту ў грамадстве незадаволенасці беларускія ўлады працягваюць «закручваць гайкі».

Пасля разгляду даклада, як паведамілі назіральнікі, на чарзе — план дзеянняў. Прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю Юрый Джыбладзэ ў гэтай сувязі заявіў: «Зараз вельмі важна, каб асноўныя сілы ў міжнароднай супольнасці выпрацавалі агульны план дзеянняў па выхадзе з сістэмнага крызісу ў Беларусі. І ў яго аснове павінны быць не толькі эканамічныя рэформы, але і ў абавязковым парадку канкрэтныя патрабаванні па выкананні міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Без вызвалення палітычных зняволеных і сістэмных, вымераных змяненняў у галіне правоў чалавека не павінны прымацца якія-небудзь рашэнні аб выдаткаванні крэдытаў і праграм дапамогі. Інакш гэта толькі закансервуе вельмі неспрыяльную сітуацыю. Высновы і рэкамендацыі даклада АБСЕ з’яўляюцца выдатнай асновай для выпрацоўкі такога плана дзеянняў».

Дакумент падрыхтаваны дакладчыкам «Маскоўскага механізму», прафесарам Эмануэлем Дэка (Францыя). Ён правёў інтэрв’ю з экспертамі, удзельнікамі і відавочцамі падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакладчык абапіраўся на сведчанні грамадзян, пацярпелых ад неправамерных дзеянняў міліцыі. На матэрыялы судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня. А таксама на дакументы няўрадавых арганізацый і міжнародных структур.

Рашэнне пра ініцыяванне «Маскоўскага механізму» ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі было прынятае 14 краінамі АБСЕ 6 красавіка. Улады Беларусі адмовіліся супрацоўнічаць і прызначыць свайго садакладчыка. І не выдалі візу дакладчыку АБСЕ без тлумачэння прычын.

Нагадаем, што «Маскоўскі механізм» АБСЕ — кантрольная працэдура, аднагалосна прынятая АБСЕ ў 1991 годзе. Яна дазваляе фармаваць місію для ацэнкі сітуацыі ў адной з краін-удзельніц, якая дапускае сістэмныя парушэнні абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. І прымаць рашэнні аб мерах рэагавання.
 

Каментаваць