БХД накіравала ў Генпракуратуру і Мінкульт заявы па факце апаганення храма ў Бабруйску

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" накіраваў у Генеральную пракуратуру Беларусі заяву па факце апаганення езуіцкага касцёлу ў Бабруйску.



Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" накіраваў у Генеральную пракуратуру Беларусі заяву па факце апаганення езуіцкага касцёлу ў Бабруйску.

 
Нагадаем, што напрыканцы мая ў Бабруйску ўнутры былога езуіцкага касцёла былі выяўленыя надпісы, якія заклікаюць забіваюць каталікоў, езуітаў і палякаў дзеля "ратавання Расеі". Таксама зламыснікі ў нецэнзурнай форме зневажаюць асобу каталіцкага святога Андрэя Баболі, тым самым зневажаючы пачуцці каталіцкіх вернікаў і кідаючы цень на праваслаўных. Аргкамітэт па стварэнні Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" расцэньвае дадзены факт расийскага фашызму на Беларусі як выклік беларускаму грамадству.
 

Заяву падпісалі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі. "Расцэньваючы дадзеныя факты як выклік беларускаму грамадству, свету, спакою і стабільнасці ў краіне, прашу як мага хутчэй расследаваць іх, знайсці і пакараць вінаватых у абодвух выпадках", — гаворыцца ў звароце.


Кіраўніцтва БХД таксама накіравала заяву ў Міністэрства культуры Беларусі. Улічваючы, што будынак былога езуіцкага касцёла з'яўляецца найстарэйшым будынкам у Бабруйску, занесеным у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, Віталь Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі просяць "прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння яго захаванасці і недапушчэння нанясення яму шкоды". Нагадаем, што ў ноч з 3 на 4 снежні 2011 будынак касцёла моцна пацярпеў ад пажару.


Паводле прэс-службы БХД

Каментаваць