Беларусь — сярод горшых краін свету па свабодзе слова

Freedom House апублікавала справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2012 годзе. Беларусь трапіла ў спіс самых горшых. Першае месца ў свеце займаюць Нарвегія і Швецыя з самай свабоднай прэсай, далей ідуць некалькі краін Заходняй Еўропы і ЗША.



Горшымі краінамі для журналістаў названыя Беларусь, Куба, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узбекістан — у іх, згодна са справаздачай, незалежных СМІ фактычна не існуе.



Расія, Азербайджан і Казахстан «выклікаюць асаблівую занепакоенасць», прычым Расія фігуруе сярод аўтарытарных рэжымаў, якія актыўна душаць свабоду слова, нароўні з Кітаем і Іранам.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць