Бесперапынная антыалкагольная кампанія

Па інфармацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь заняла першае месца па спажыванні алкаголю. З гэтай нагоды аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» вырашыў нагадаць пра ўласную «антыалкагольную кампанію».



Гэтая кампанія пачалася яшчэ да мясцовых выбараў, і працягваецца зараз. З ініцыятывы БХД і грамадскай ініцчятывы «Моцная сям’я — моцная Беларусь» быў распрацаваны шэраг прапановаў да беларускіх удладаў з мэтай знізіць спажыванне алкаголю ў краіне. І тое-сёе ўжо зроблена. Але сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі пачаў размову, канешне ж, з лічбаў СААЗ.

Наргадаем, што па дадзеных СААЗ, кожны жыхар краіны ва ўзросце 15 гадоў і старэй штогод выпівае ў сярэднім 17,5 літра чыстага спірту. Пры гэтым на кожнага сярэднестатыстычнага мужчыну прыходзіцца 27,5 літра, на жанчыну — 9,1 літра. У гэтым сумным рэйтынгу мы апярэдзілі малдаванаў (16,8 літра ў год), літоўцаў (15,4 літра) і нават рускіх, дзе кожны жыхар, старэйшы за 15 гадоў, выпівае ў сярэднім 15,1 літра чыстага спірту штогод. Тая ж СААЗ вызначае крытычны ўзровень ўжывання алкаголю — 8 літраў спірту у пераліку на кожнага жыхара краіны ва ўзросце ад 15 гадоў. У выпадку перавышэння дадзенай рысы адбываецца паступовая дэградацыя нацыі. Мы перавісілі гэты паказчык больш чым удвая!

Зараз наш галоўны нарколаг знаходзіцца ў СААЗ, дзе разбіраецца, адкуль гэтая арганізацыя ўзяла такія лічбы. Сапраўды, шмат каго насцярожыла тое, што па дадзеных СААЗ хай там беларусы — літоўцы п’юць юбольш за расійцаў. Але Рымашэўскі ўпэўнены: у выніку такіх «разборак» лічба алкаголю на аднаго беларуса павінна не зменшыцца, а вырасці. «Мы раіліся са спецыялістамі, і, на іх думку, СААЗ робіць свае высновы нна падставе продажу алкаголю ў краіне. Аднак пры гэтым не ўлічваюцца некалькі фактараў. Не ўлічваецца колькасць «самаробнага» алкаголю — той жа самагонкі. Не ўлічваецца колькасць розных «максімак» і іншых звонку тэхнічных спіртоў, якія нашыя людзі п’юць у вёсках. Не ўлічваецца і паказчык так званага «медычнага алкаголю» — нашыя знаходлівыя грамадзяне часцяком «лечацца» на раніцў рознымі настойкамі баярышніку і іншымі падобнымі «медычнымі» сродкамі», — гаворыць Рымашэўскі.

Ну і асобна ён вылучыў момант «не ў сябе пітушчых літоўцаў». Не сакрэт, што, калі нашыя грамадзяне ездзяць «на закупы» у Польшчу ці тую ж Літву, яны прывозяць заадно і пару літраў «тамтэйшага» алкаголю, а таксама гарэлкі з Duty Free. Таму частку «літоўскага алкагалізму» трэба пераносіць у Беларусь.

У выніку ўсяго гэтага да нашых 17,5 літраў «на брата» можна смела дадаваць яшчэ літр-раўтара.

З гэтым трэба нешта рабіць. І БХД прапануе пачынаць з малога.

Ініцыятары новай антыалкагольнай кампаніі -- Вольга Кавалькова і Віталь Рымашэўскі

Галоўная задача актывістаў БХД — гэта прымусіць дзяржаву выконваць уласнае заканадаўства аб забароне рэкламы алкаголю. Як паведаміла кіраўніуца кампанііі «Моцная сям’я — моцная Беларусь» Вольга Кавалькова, ў яе «поўны тэлефон» здымкаў, калі ўбуйных гандлёвых цэнтрах наўпрост рэкламкуецца моцны алкаголь, хаця такая рэклама, па ідэе, павінна быць зарабоненая. «Недапушчальны і падман насельніцтва, калі пад выглядвм пітной вады, тыя ж «Бульбаш» і «Сваяк» рэкламуюць самі ведаеце што», — гаворыць Кавалькова. Таксама, па яе словах, трэба забараніць рэкламу піва і слабаалкагольнай прадукцыі.

Вялікае патрабаванне ў ініцыятараў антыалкагольнай кампаніі і да крамаў. Па іх прапановах, алкаголь у іх павінны прадавацца ў асобных памяшканнях, там жа павінны знаходзіцца піва і слабаалкагольныя напоі. Продаж алкаголю мусіць ажыццяўляцца толькі з 11 да 22 гадзінаў.

І тым больш недапушчальна ставіць рознага кшталту «джын-тонікі» на адну паліцу з газіроўкай і сокамі. Сама Кавалькова так раз аднойчы ледзьве не пракалолася: збіралася набыць безалкагольныя «каляровыя газікі», а ў выніку схапіла слабаалкагольны напой. І добра яшчэ, што заўважыла гэта перад касай. А што: этыкеткі прыгожыя, а тое, што там «7% спірта» напісана вельмі дробным шрыфтам. Кожны можа так памыліцца.

І трэцяе асноўнае патрабаванне — даць «дазвол на працу» разнастайным рэабілітацыйным цэнтрам і грамадскім арганізацыям, якія змагаюцца з алкагольнай залежнасцю насельніцтва. Справа ў тым, што зараз ім скасаваныя ільготы і паніжаючыя каэфіцыэнты на аплату арэнды памяшканняў. У выніку чаго «сацыяльна карысныя» арганізацыі знікаюць, альбо вымушаны, замест дапамогі насельніцтву, шукаць дапамогу самім сабе. «БРСМу, ад якога карысці, мякка кажучы, няшмат, дзяржава выдзяляе шалёныя грошы на невядома якую дзейнасць. У той жа час беларускае аддзяленне такой вядомай арганізацыі, як «Ананімныя Алкаголікі», якая дапамагла сотням людзей у Беларусі і мільёнам у свеце пазбавіцца алкагольнай залежнасці, зараз вымушана шукаць прытулку для сваіх збораў па розных сутарэннях ў царквах і касцёлах», — адзанчыў Рымашэўскі.

Ну і далей, канешне, прапануюцца дробязі кшталту абавязковых прафілактычных гутарак в вну ды птв пра шкоднасць злоўжывання алкаголем.

Хаця такія рэчы дробязямі называць таксама нельга. Бо, акрамя статыстыкі СААЗ, Кавалькова прывяла і нацыянальную статыстыку. Каля мільёна беларусаў у тй ці іншай ступені хворыя на алкагольную залежнасць. 262 тысячы чалавек з гэтай нагоды зараз стаяць на ўліку ў розных наркалагічных дыспансэрах, імкліва расце жаночы алкагалізм. На наркалагічным уліку з прычыны алкагалізму стаіць 16 тысяч дзяцей і падлеткаў. Больш за 15% дзяцей упершыню каштуюць алкаголь ва ўзросце да 9 год, , што ўжо ні ў якія вароты не лезе. Алкагалізм — прычына 50% скасавання шлюбу.

Вольга Кавалькова: сітуацыя з алкагльнай залежнасцю ў Беларусі катастрафічная

Таму тое, што прапануе БХД, нельга лічыць нейкай «радыкальнай рэформай», кшталту гарбачоўскага «сухога закону». Увогуле забараняць алкаголь ніхто не збіраецца. Галоўнае — зрабіць яго менш даступным для людзей.

Першыя подпісы пад «антыалкагольным зваротам», якія збіраліся актывістамі БХД пад час мясцовых выбараў,  былі перададзеныя ў адпаведныя дзяржаўныя міністэрствы і ведамствы адарзу ж пасля сканчэння палітычнай кампаніі. І нельга скахзаць, мяркуе Рымашэўскі, што гэтая ініцыятыва засталася па-за ўвагай. «На нашыя звароты мы атрымлівалі стандартныя адказы: «Вашая прапанова будзе разгледжана». Аднак зараз удлада задумалася над тым, каб падняць «алкагольны ўзрост» і забараніць продаж алкаголю людзям, маладзейшым за 21 год. Таксама, наколькі я ведаю, абмяркоўваецца і магчымасць абмежавання продажу алкаголю па часе. Усё гэта ўваходзіла ў тыя нашыя прапановы, якія мы перадалі з подпісамі «першай хвалі» — адзначыў Рымашэўскі.

Таму ён мае спадзевы, што «антыалкагольная кампанія» БХД будзе хоць у нечым выніковай. Прэцэдэнты ўжо ёсць — у мінулым годзе пад час кампаніі супраць абортаў БХД дамаглася амаль усяго, чаго патрабавала. Тым больш, што БХД не патрабуе нічога рэвалюцыйнага. Да таго ж, усе прапановы прапрацаваныя юрыстамі ў выглядзе дадаткаў да існуючых законаў, і па ініцыятыве любога парламентара гэтыя «змены і дапаўненні» без дадатковай распрацоўкі могуць быць унесеныя на разгляд.

Таму, па словах Рымашэўскага, пад «антыалкагольнымі ініцыятывамі» будзе працягвацца збор подпісаў. Адпаведная петыцыя створаная ў інтэрнэце, у Мінску з дапамогаю розных сяброўскіх арганізацый плануецца сабраць некалькі дзясяткаў тысячаў подпісаў. Такі збор будзе ісці бесперапынна: сабралі некалькі сот подпісаў — адправілі ў адпаведныя органы, збіраем далей. А вынікі гэтага мы пабачым па рэакцыі ўлады.

Канешне, гэткія меры не зменяць агульную сітуацыю са спажываннем алкаголю. Проста таму, што, на думку Рымашэўскага, дзяржава перш за ўсё зацікаўлена ў тым, каб насельніцтва співалася. Найперш таму, што з гэтага атрымліваюцца неблагія грошы: «Нават калі на мясцовых узроўнях быў пратэст жыхароў супраць нейкіх крамаў альбо продажу алкаголю, чыноўнікі казалі, што «алкагольныя акцызы» — гэта вялікія грошы». І з другога боку, людзі п’юць з-за адсутнасці перспектываў, з-за жабрацтва, з-за пачуцця страху, з-за немагчымасці сябе рэалізаваць. «Чалавек, які п’е, сыходзіць такім чынам ва «ўнутраную эміграцыю», на кухню з бутэлькай, ствараючы «лепшы свет» у алкагольным тумане ці забываецца там на праблемы. Ён не спрабуе нічога змяніць і нічога не патрабуе, а гэта задавальняе дзяржаву», — лічыць Рымашэўскі.

Але тым не менш, каб нацыя не дэградавала, трэба пачынаць барацьбу з спажываннем алкаголю зараз. І Вольга Кавалькова дадала, што такая кампанія — «справа не аднаго года, а можа, і не аднаго дзесяцігоддзя».

Каментаваць