Бігборд «Бульбашъ-холу» памянялі на «Дачу»

У Курапатах бігборд з рэкламай будаўніцтва забаўляльнага цэнтру «Бульбашъ-холл» памянялі на рэкламу кавярні «Дача».
 



здымак tut.by


І «Бульбашъ-хол», і «Дача» належаць «Нашей ресторанной группе».

26 кастрычніка ў прыёмнай заводу вінаградных вінаў «Дыяніс» Радыё Свабода паведамілі, што алкагольны брэнд «Бульбашъ» не мае дачынення да будаўніцтва забаўляльнага комплексу ў Курапатах.

Прадстаўнікі «Бульбашъ» абяцалі 29 кастрычніка агучыць сваю афіцыйную пазіцыю.

На сайце анлайн-пэтыцый change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да старшыні Мінскага аблвыканкаму, міністра культуры і генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем спыніць будоўлю «Бульбашъ-холу» на месцы пахавання дзясяткаў тысяч беларусаў, расстраляных сталіністамі ў Курапатах.

Каментаваць