Бім хоча жыць! Давайце дадзім яму шанец!

19 катрычніка на форуме “Заашанса” з’явілася паведамленне пра сабаку, збітага каля Смаргоні. Сабака ляжаў на абочыне… Дзяўчына паехала дапамагчы усыпіць, каб не мучыўся, але не змагла! Ён глядзеў у душу! Ён лізаў рукі, ногі, шчокі… Ён хацеў жыць! Ён гатовы змагацца за сваё жыццё! І гатовы стаць самым адданым сябрам для свайго выратавальніка!

 



Учора Біму зрабілі аперацыю. Паставілі штыфт. Бімка ў асноўным ляжыць, ўстае на лапкі, трошкі ходзіць і зноў кладзецца. Калі хоча ў туалет пачынае прасіцца, можна проста падсцяліць пялёнку і дапамагаць яму прыўстаць, каб зрабіць свае справы. Можна выносіць на вуліцу. Яму трэба рабіць адзін укол на дзень, даваць таблеткі і апрацоўка ранкі (прамыванне, закладанне мазі). А яшчэ яму вельмі патрэбна чалавечая цеплыня…

Біму каля 6-7 месяцаў. Ростам прыкладна 40 см, ніжэй калена, вагой каля 10 кг.

Дзяўчына, якая ўзяла яго на ператрымку, сама захварэла і не можа яго даглядаць (да таго ж у яе яшчэ жывуць каты і сабакі). Дапамажыце, калі ласка, Біму ўстаць на ногі! Дапамажыце выжыць, бо ўжо столькі зроблена! Біму вельмі патрэбныя ператрымка, хаця б на час рэабілітацыі! А яшчэ лепш — гаспадар!

Тэлефануйце 8029-684-70-84 Наталля 8044-752-06-62 Ірына

Каментаваць