БЯЛЫНІЧЫ: У РАКУ ПЛЫВЕ ГНОЙ

У ААТ “Новая Друць нахабна парушаецца заканадаўства аб ахове прыроды, аднак чыноўнікі з Бялыніцкага райвыканкама на гэта ніяк не рэагуюць.

У ААТ “Новая Друць нахабна парушаецца заканадаўства аб ахове прыроды, аднак чыноўнікі з Бялыніцкага райвыканкама на гэта ніяк не рэагуюць.

Яшчэ вясной гэтага года механізатары былой гаспадаркі Нацыянальнага банка — ААТ “Новая Друць – вывезлі на пойменныя лугі ракі Вослік каля вёсак Малая Машчаніца і Лісаўка цэлыя груды гною і пасля гэтага на іх забыліся. З пачаткам дажджоў гной па меліарацыйных каналах плыве ў раку і забруджвае навакольнае асяроддзе, аднак чыноўнікаў з Бялыніцкага райвыканкама, якія адказваюць за экалогію, гэта ніякім чынам не хвалюе.

Мясцовыя жыхары неаднаразова звярталіся ў райвыканкам і Машчаніцкі сельсавет з просьбай навесці парадак і пакараць тых, хто забруджвае адну з самых чыстых рэчак у Магілёўскай вобласці, аднак усе гэтыя звароты не прынеслі ніякага плёну. Як лічаць самі вяскоўцы, райвыканкамаўскія чыноўнікі не хочуць сварыцца з кіраўніцтвам багатай гаспадаркі, таму і не прымаюць неабходных мер для выпраўлення сітуацыі.

“Усе яны звязаны паміж сабой, таму і не хочуць нічога рабіць для захавання прыроды, — кажа адзін з жыхароў аграгарадка Вялікая Машчаніца. — Я сам асабіста звяртаўся ў Машчаніцкі сельсавет па гэтаму пытанню, тэлефанаваў у райвыканкам, аднак ніякіх мер не прымаецца. Таму і прыродаахоўнае заканадаўства ў нас не дзейнічае, што чыноўнікі адзін аднаго пакрываюць. Ну а рэчка між тым пастаянна забруджваецца і патроху гіне.

Між тым, чыноўнікі з Бялыніцкага райвыканкама на адзіных днях інфармавання насельніцтва рэгулярна распавядаюць пра тое, як добра ў раёне працуюць са зваротамі грамадзян і як шмат увагі надаецца ахове навакольнага асяроддзя.

Паводле spring96.org

Каментаваць