Беларусь на авансцэне Еўразіі: паміж Масквой і Кіевам

30 мая —1 чэрвеня 2014 года ў Варшаве адбудзецца міжнародная каферэнцыя “Беларусь на авансцэне Еўразіі: паміж Масквой і Кіевам”. Канферэнцыя арганізавана Інстытутам грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Універсітэта Лазарскага.



Гэта ўжо шостая канферэнцыя Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута, прысвечаная праблемам беларускага грамадства. Аналітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты з Беларусі, краінаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі будуць разважаць пра магчымасці развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз прызму апошніх падзеяў ва Украіне.

У канферэнцыі бяруць удзел Андраш Рац (Венгерскі інстытут замежных спраў, Венгрыя), Мікола Рабчук (палітолаг, Украіна), Пэр Андэрс Рудлінг (Лундскі Універсітэт, Швецыя) Антоні Мірановіч (Беластоцкі універсітэт, Польшча), А таксама шэраг беларускіх гісторыкаў,журналістаў, палітолагаў, эканамістаў, і грамадскіх актывістаў.

З прывітальным словам да удзельнікаў канферэнцыі выступяць суддзя Ежы Стэмпень, Дырэктар Інстытута грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Універсітэта Лазарскага, былы старшыня Канстытуцыйнага Трыбунала Польшчы; Роджэр Патоцкі, Дырэктар еўрапейскіх праграм Нацыянальнага фонду у падтрымку дэмакратыі (ЗША).

Пад час канферэнцыі яе ўдзельнікі і шматлікія госці абмяркуюць шэраг праблем развіцця беларускага грамадства, у тым ліку на тле падзей ва Ўкраіне. Адна з секцый канферэнцыі так і называецца: “Паблізу ўкраінскага вулкану”.

Таксама ў праграме канферэнцыі вызначаны такія секцыі як: “Нацыя “на ростанях”: міфы і стэрэатыпы ў беларускім грамадстве”; “Грамадзянская супольнасць — крыніца перамен”.

У апошні дзень канферэнцыі, 1 чэрвеня, усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у дыскусіі  “Беларускае грамадства: спячка ці трансфармацыя?”.

Месца правядзення канферэнцыі: Польшча, Варшава, вул. Сверадоўская 43.

Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская і ангельская.

Спонсары канферэнцыі: Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі, Рада міністраў паўночных краін.

Інфармацыйная падтрымка — газета “Новы час”.

Каментаваць