Беларусь: пратэктарат Расеі ці суверэннае дзяржаўнае ўтварэнне?

Апошнім часам, і асабліва ў звязку з выбухам расейска-украінскай вайны, можна назіраць актыўныя спробы маніпуляцыяў над грамадскай думкай Беларусі, якія здзяйсняюць разнастайныя палітычныя сілы і, перадусім, дзяржапарат краіны, з мэтай, як кансэрвацыі рэжыму нутранае акупацыі, гэтак і прадухілення пратэстных настрояў у грамадстве. Маю вялікі спадзеў, што гэты артыкул спрычыніцца да запабягання гэтых маніпуляцыяй і дапаможа аб’ектыўнаму ўспрыняццю таго месца, якое займае Беларусь у сучаснай постсавецкай геапалітычнай канфігурацыі.



У артыкуле выкладзены спіс службоўцаў вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва, сілавых міністэрстваў РБ, асноўнымі крытэрамі якога падчас стварэньня былі: месца нараджэння не на тэрыторыі сённяшняй Беларусі і вышэйшая (вайсковая) адукацыя, атрыманая ў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, у базу патрапілі як ўраджэнцы не Беларусі, гэтак і тыя, хто скончыў перадусім расійскія вайсковыя ВНУ. Таксама ў базе фігуруюць чыноўнікі — колішнія функцыянеры КДБ, кампартыі і асобы, якія мелі дачыненне да фінансавых і дыпламатычных расейска-беларускіх колаў. Для напісання гэтага матэрыялу я скарыстаўся артыкулам 34 Канстытуцыі РБ, які надае гарантаванае права кожнаму грамадзяніну Беларусі атрымліваць, захоўваць і распаўсюджваць поўную, дакладную і своечасовую інфармацыю пра дзейнасьць дзяржаўных органаў, а таксама інфармацыяй, якую ўтрымліваюць крыніцы адкрытага доступу міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў.

Хачу зазначыць, што ў гэтым артыкуле я не вызначаю аніякіх дэфініцый пералічаным асобам. Яны могуць быць як агентамі расейскага ўплыву, гэтак і патрыётамі зямлі беларускай. Чалавек можа нарадзіцца ў Расеі, жыць у Беларусі і цалкам вызнаваць беларускія нацыянальныя каштоўнасці, як гэта, напрыклад, засведчыла сваім жыцьцём славутая паэтэса Наталля Арсеннева або знакаміты пясняр Уладзімір Мулявін, адзінае, вядома, яны, усё ж, ня мелі расейскай вышэйшай вайсковай адукацыі. Чытачу я даю магчымасць асабіста адказаць на гэтае пытанне, а таксама на тое, якое стаіць ў назове артыкулу. Адзінае, перад гэтым ён мае разумець, што агент расейскага уплыву —гэта перадусім службовая асоба, чыноўнік, які сыстэматычна і мэтаскіравана здзяйсняе дзейнасьць у ажыццяўленні мэтаў і задачаў Расейскае Фэдэрацыі.

Гэтак, пачнем.

Вышэйшае камандаваньне Узброеных Сілаў (ЗС) РБ:

Раўкоў Андрэй Аляксеевіч — генерал-маёр, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1967 г. у в.Равяках Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобл., БССР. У 2005 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію Генеральнага штабу (ГШ) УС Расейскай Фэдэрацыі.

Белаконеў Алег Аляксеевіч — генерал-маёр, начальнік ГШ УС РБ, першы намеснік міністра абароны РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у с.Барабаш Хасанскага раёну Прыморскага краю, РСФСР.

Пузікаў Міхаіл Васільевіч — генерал-маёр, намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1961 г. у в.Гарадішчы 1-ым, Браслаўскага раёну Бранскай вобл., РСФСР. У 2004 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Лаценкоў Ігар Мікалаевіч — генерал-маёр, намеснік міністра абароны па ўзбраенню — начальнік узбраення УС РБ. Нарадзіўся ў 1962 г. у в.Запясоччы Жыткавіцкага раёну Гомельской вобл., БССР. У 2007 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Кірэеў Віталь Іванавіч — генэрал-маёр, намеснік міністра абароны па тыле — начальнік тылу УС РБ. Нарадзіўся ў 1962 г. у г.Магадане, РСФСР.

Усе пералічаныя вышэй асобы складаюць 100 адсоткаў вышэйшага камандавання ЗС РБ.

Пяройдзем цяпер да Генеральнага Штабу УС РБ. У адкрытым доступе ёсць інфармацыя пра начальнікаў васьмі упраўленняў. Апроч ужо пазначанага начальніка ГШ Белаконева А.А. у спіс патрапілі:

Муравейка Павал Мікалаевіч — палкоўнік, намеснік начальніка ГШ УС — начальнік галоўнага апэратыўнага ўпраўлення. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Мар’інай Горцы Пухавіцкага раёну Менскай вобл., БССР. У 2008 годзе скончыў з адзнакаю і залатым мэдалём Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Ціханаў Віктар Паўлавіч — палкоўнік, начальнік ГРУ, намеснік начальніка ГШ УС РБ. Дата і месца нараджэння — н/в. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Касыгін Руслан Анатолевіч — палкоўнік, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення ГШ УС РБ. Нарадзіўся ў 1968 г. у г.Ялце Крымскай вобл., УССР.

Казакоў Генадзь Станіслававіч — генерал-маёр, начальнік сувязі УС РБ, начальнік упраўлення сувязі ГШ УС РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у в.Семукачы Магілёўскага раёну, Магілёўскай вобл., БССР. У 2003-2005 гг. слухач Вайсковай акадэміі ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Дудко Сяргей Рыгоравіч — палкоўнік, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны —намеснік начальніка ГШ УС РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. Месца нараджэння, паводле непадцверджанай інфармацыі — пгт.Запарожжа, Красналуцкага гарсавету, Луганскай вобл., УССР, на цяперашні момант акупаваны прарасейскай терарыстычнай арганізацыяй “ЛНР”. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі. Удзельнік савецкай інтэрвэнцыі ў Афганістан.

Данільчык Ігар Іванавіч — палкоўнік, начальнік упраўлення радыёэлектроннай барацьбы ГШ УС РБ. Нарадзіўся ў 1969 г. у в.Львоўцы, Ваўкавыскага раёну, Гарадзенскай вобл., БССР. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію імя Ю.А.Гагарына Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.

Старкоў Вячаслаў Мікалаевіч — палкоўнік, начальнік войскаў РХБ абароны — начальнік упраўлення РХБ абароны і экалёгіі ГШ УС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Тамбове, РСФСР. У 2007-2009 гг. слухач Вайсковай акадэміі ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Лук’яненка Дзьмітры Леанідавіч — палкоўнік, начальнік навігацыйна-тапаграфічнай службы УС РБ — начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення ГШ УС РБ. Дата і месца нараджэння —н/в. У 2009 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Пераходзім да Сухапутных Войскаў. У спісе фігуруе мінімальная колькасьць вышэйшага кадравага складу.

Вальфовіч Аляксандар Рыгоравіч — генерал-маёр, камандуючы войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандавання. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Казані, РСФСР. У 2008 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Шкадровіч Віталь Мікалаевіч — палкоўнік, намеснік камандуючага войскамі па тылу — начальнік упраўлення тылу Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нарадзіўся ў 1970 г. у г.п.Кіраўску Магілёўскай вобл., БССР. З 2008 па 2010 гг. праходзіў навучанне ў Вайсковай акадэміі ГШ УС РФ.

Арэх Уладзімер Міхайлавіч — палкоўнік, намеснік камандуючага войскамі па тылу — начальнік упраўлення тылу Заходняга аператыўнага камандавання. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Бабруйску Магілёўскай вобл., БССР. У 2011 г. скончыў з адзнакаю Федэральную дзяржаўную казённую вайсковую адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесыйнай адукацыі “Вайсковая акадэмія тылу і транспарту імя генэрала арміі А.В.Хрулёва” Міністэрства абароны РФ.

Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) і Войскі Супрацьпаветранае абароны (СПА) — практычна ўсё камандаваньне патрапіла ў базу:

Двігалёў Алег Мікалаевіч — генерал-маёр, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. на выспе Вітэ, Севераморскага раёну, Мурманскай вобл., РСФСР.

Трус Сяргей Мікалаевіч — генерал-маёр, начальнік Галоўнага штаба — першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Менску, БССР. У 2008 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Голуб Ігар Уладзімеравіч — генерал-маёр, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Чарнігаве, УССР.

Карэў Аляксандар Міхайлавіч — палкоўнік, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА —  начальнік авіяцыі. Нарадзіўся ў 1966 г., паводле непацверджаных дадзеных у пас.Камяшку, Кемераўскай вобл., РСФСР.

Шаўчэнка Валеры Аляксандравіч — палкоўнік, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалагічнай працы — начальнік упраўлення. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Чалябінску, РСФСР.

Будаеў Барыс Юр’евіч — палкоўнік, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ўзбраенні —  начальнік упраўлення. Нарадзіўся ў ваенным гарадку паблізу г.Душанбэ, Таджыцкая ССР. У 2010 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Федэрацыі.

Панфёраў Аляксандар Іванавіч — палкоўнік, намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па тыле — начальнік упраўлення. Нарадзіўся ў 1968 г. у в.Антонава, Загорскага раёну, Маскоўскай вобл., РСФСР.

Сілы Спецыяльных Аперацый:

Дзенісенка Вадзім Іванавіч — генерал-маёр, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый УС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Будапешце, ВНР. У 2008 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Іншыя начальнікі ўпраўленняў і ўстановаў МА

Салацін Віталь Анатолевіч — палкоўнік, начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Стаўрапалі, РСФСР.

Ляпешка Генадзь Уладзімеравіч — палкоўнік, начальнік упраўлення вайсковай адукацыі УС РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Пінску, Берасцейскай вобл., БССР. Скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Хахлоў Валеры Аляксеевіч — генерал-маёр, начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС РБ. Дата і месца нараджэння — н/в. У 2001 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Баранаў Уладзімер Канстантынавіч — палкоўнік, начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Смаленску, РСФСР.

Іваноў Вячаслаў Анатольевіч — палкоўнік, начальнік аўтамабільнага ўпраўленьня МА РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у г.Капейску, Чалябінскай вобл., РСФСР.

Гардзюнін Аляксандар Вячаслававіч — палкоўнік, начальнік харчовага ўпраўленьня МА РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Балакове, Саратаўскай вобл., РСФСР.

Чарнуха Юры Аляксеевіч — палкоўнік, начальнік Нацыянальнага агенства па кантролю і інспекцыях — дэпартамэнта МА РБ. Нарадзіўся ў 1969 у г.Якуцку, РСФСР.

Бобрыкаў Сяргей Валянтынавіч — генерал-маёр, начальнік установы адукацыі “Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Нарадзіўся ў 1962 г. у г.Лепелі, Віцебскай вобл., БССР. У 2005 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Федэрацыі.

Дзяржаўны памежны камітэт РБ:

Мальцаў Леанід Сямёнавіч — генерал-палкоўнік, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1949 г. у в.Вяценеўцы Слонімскага раёну, Гарадзенскай вобл., БССР. У 1992 г. скончыў з адзнакаю Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Федэрацыі. Дзейсны член Акадэміі ваенных навукаў Расейскай Фэдэрацыі.

Маісеенка Уладзімер Рыгоравіч — генерал-маёр, намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у г.Горадні, БССР. У 1985 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 1997 г. скончыў Акадэмію ФПС РФ (Памежная акадэмія ФСБ Расеі).

Лапо Анатоль Пятровіч — генерал-маёр, намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1963 г. у в.Кулакоўцы Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобл., БССР. У 1986 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 2001 г.. — Акадэмію фэдэральнай памежнай службы Расейскай Фэдэрацыі (Памежная акадэмія ФСБ Расеі). З 1981 па 1992 гг. праходзіў службу ў Красназнамённай Закаўказкай памежнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах.

Печань Ігар Мікалаевіч — генерал-маёр, намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта РБ. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Смаленску, РСФСР. У 2009 г. скончыў Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Федэрацыі.

Яцкоў Віктар Мікалаевіч — палкоўнік, намеснік камандара Лідзкага памежнага атраду —начальнік упраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Моладаве Берасцейскай вобл., БССР. У 1992 г. скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Я.Варашылава, у 2001 г. — Акадэмію федэральнай памежнай службы РФ (Памежная акадэмія ФСБ Расеі).

Кузьменка Аляксей Віктаравіч — палкоўнік, начальнік Гомельскай памежнай групы. Нарадзіўся ў 1972 г. у г.Гомелі, БССР. У 1995 г. скончыў Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную двойчы Красназнамённую вучэльню, праходзіў службу ў паветрана-дэсантных войсках Расеі. У 2008 г. скончыў Памежную акадэмію ФСБ Расеі.

Пратасавіцкі Андрэй Мікалаевіч — палкоўнік, намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы —  начальнік упраўлення ідэалягічнай работы і кадравага забеспячэньня. Нарадзіўся ў 1973 г. у г.Рэпках Чарнігаўскай вобл., УССР. У 1994 г. скончыў Омскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.

Цярэшчанка Андрэй Аляксандравіч — палкоўнік, намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы — начальнік упраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэння. Нарадзіўся ў 1967 г. у г.Сімферопалі, УССР. З 1988 па 1991 гг. праходзіў службу ў Красназнамённай заходняй памежнай акрузе КДБ СССР у вайсковай частцы 2187 у г.Берасці на розных пасадах.

Моластаў Канстантын Генадзевіч — палкоўнік, начальнік Гарадзенскай памежнай групы. Нарадзіўся ў 1970 г. у г.Краснаармейску Саратаўскай вобл., РСФСР. З 1989 па 1993 гг. навучаўся ў Алма-Атынскай вышэйшай каманднай памежнай вучэльні КДБ СССР ім. Ф.Э.Дзяржынскага. У 2004 г. скончыў Памежную акадэмію ФСБ Расеі.

Рыдкін Аляксандар Анатолевіч — падпалкоўнік, намеснік начальніка Смаргонскай памежнай групы — начальнік упраўлення рэжыму і арганізацыйнага забеспячэньня. Нарадзіўся ў 1978 г. у г.Асіповічах Магілёўскай вобласці, БССР. У 2009 г. скончыў Вайсковую акадэмію сувязі імя С.М.Будзённага Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.

Як бачым, вельмі шмат службоўцаў з кіруючага складу камітэту і памежных групаў мелі і, цалкам мажліва, маюць наўпроставыя дачыненьні з ФСБ Расеі.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт РБ:

Гурулёў Сяргей Пятровіч — генерал-лейтынант, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Нарадзіўся ў 1953 г. на станцыі Алавянай Чыцінскай вобл., РСФСР. У 1999 г. скончыў з адзнакаю і залатым мэдалём Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Быкаў Ігар Міхайлавіч — першы намеснік старшыні ВПК. Нарадзіўся ў 1957 г. у сям’і вайскоўца ў г.Кліне Маскоўскай вобл., РСФСР.

Маразоў Алег Уладзімеравіч — намеснік старшыні ВПК. Нарадзіўся ў 1978 г. у г.Северадзвінску, РСФСР.

Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь:

Шуневіч Ігар Анатольевіч — генэрал-маёр міліцыі, міністар МУС РБ. Нарадзіўся ў 1967 г. у Луганскай вобл., УССР. Дакладнае мейсца нараджэньня — н/в. У 2007-2012 гг. працаваў у КДБ РБ, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, затым галоўнае ўпраўленне ў контрвыведным забесьпячэнні праваахоўных і кантралюючых ворганаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Юры Хаджымуратавіч Караеў — генерал-маёр, намеснік міністра МУС, камандуючы ўнутранымі войскамі. Нарадзіўся ў 1966 г. у г.Уладзікаўказе, Паўночная Асэтыя, РСФСР. Скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС СССР, у 1996 г. скончыў Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ, РФ.

Хаменка Сяргей Мікалаевіч — генэрал-маёр, начальнік Дэпартамэнту аховы МУС РБ. Нарадзіўся ў 1966 г. у Данецкай вобласці, УССР. Дакладнае мейсца нараджэння — н/в.

Бачыла Уладзімер Уладзімеравіч — генерал-маёр міліцыі, начальнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1960 г. у п.Ліпках Менскага раёну, Менскай вобл., БССР. У 1994 г. скончыў вочную ад’юнктуру Маскоўскай вышэйшай школы міліцыі МУС Расейскай Фэдэрацыі.

Палішчук Валеры Мікалаевіч — генерал-маёр міліцыі, начальнік Магілеўскага інстытуту МУС РБ. Нарадзіўся ў 1963 г. у с.Прыазёрным Табольскага раёну Кустанайскай вобл., КазССР.

Алейнікаў Герман Генадзевіч — палкоўнік міліцыі, намеснік начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкама — начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння. Нарадзіўся ў 1967 г. у п.Славянка Хасанского раёну Прыморскага краю, РСФСР.

Яўсееў Ігар Уладзімеравіч — генерал-маёр міліцыі, начальнік УУС Менскага аблвыканкама. Нарадзіўся ў 1968 г. у г.п.Рось Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобл., БССР. Служыў у 3-й брыгадзе спэцназу ГРУ ВПС СССР, якая дыслакавалася ў ГДР. Каардынаваў, камандаваў і прымаў асабісты ўдзел у сілавым разгоне Плошчы-2010, акцыяў “Стоп-бензін”, маўклівых акцыяў пратэсту 2011 г. Уваходзіць у санкцыйны спіс ЕС пад нумарам 84, уезд на тэрыторыю якога яму забаронены. Да апошняга часу кіраваў УУС Віцебскага аблвыканкама, у часе “выбарчай” кампаніі 2015 г. пераведзены наноўна ў Менск.

Сянько Віктар Сяргеевіч — палкоўнік міліцыі, начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама. Нарадзіўся ў 1965 г. у г.Карагандзе, КазССР.

Як бачым, на ключавых пасадах у МУС знаходзяцца ўраджэнцы не Беларусі.

Міністэрства па Надзвычайных Сітуацыях Рэспублікі Беларусі:

Вашчанка Уладзімер Аляксандравіч — генерал-маёр унутранай службы. Міністр МНС. Нарадзіўся ў 1958 г. у п.Троіцка-Пячэрску Комі АССР, РСФСР.

Прэзыдыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Кабякоў Андрэй Уладзімеравіч — прэм’ер-міністр РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. у г.Маскве ў сям’і вайскоўца, які быў пераведзены ў Беларускую вайсковую акругу. У 1983 г. скончыў з адзнакаю Маскоўскі авіяцыйны інстытут. У 2011-2012 гг. — надзвычайны і паўнамоцны амбасадар РБ у Расейскай Федэрацыі.

Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч — першы намеснік прэм’ер-міністра РБ. Нарадзіўся ў 1969 г. у г.Воршы Віцебскай вобласці, БССР. У 2010-2014 гг. зьяўляўся старшынём праўленьня і генэральным дырэктарам ААТ “БПС-Банк”, які належыць “Сбербанку Расеі”.

Русы Міхаіл Іванавіч — намеснік прэм’ер-міністра РБ. Нарадзіўся ў 1954 г. у в.Вароніна Жыткавіцкага раёну, БССР. У 1985-1991 гг. — партыйны функцыянер райкамаў КПБ. У 2003-2004 гг. — саветнік аддзяленьня амбасады РБ у Санкт-Пецярбургу, РФ.

Анфімаў Леанід Васілевіч — старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю РБ. Нарадзіўся ў 1954 г. у с.Сіма Юр’еў-Польскага раёну Уладзімерскай вобл., РСФСР. У 1984-1986 гг. інструктар прамыслова-транспартнага аддзелу Заводзкага раённага камітэту КПБ г.Менска.

Савет Бяспекі РБ

Зась Станіслаў Васілевіч — генерал маёр, в.а. дзяржсакратара Савета Бяспекі РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у Чарнігаўскай вобл., УССР. Дакладнае мейсца нараджэння — н/в. У 2005 г. скончыў з адзнакаю і залатым медалём Вайсковую акадэмію ГШ УС Расейскай Фэдэрацыі.

Уцюрын Андрэй Аляксандравіч — палкоўнік, намеснік джяржсакратара Савета Бяспекі РБ. Нарадзіўся ў 1971 г. у г.Пензе, РСФСР. У 1992 г. скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню МУС Расейскай Фэдэрацыі. З 1995 г. — у службе бяспекі прэзыдэнтва РБ, якую ачольваў з 2007 па 2014 гг.

Служба бяспекі прэзідэнта РБ

Шынкевіч Віктар Мікалаевіч — палкоўнік, начальнік Службы бяспекі прэзыдэнта РБ. Нарадзіўся ў 1960 г. у в.Кромавічах Докшыцкага раёну Віцебскай вобл., БССР. У 1987 г. скончыў Вышэйшыя курсы КГБ СССР. З 1995 г. — у Службе бясьпекі прызыдэнта РБ.

Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі РБ:

Вакульчык Валеры Паўлавіч — старшыня КДБ РБ. Нарадзіўся ў 1964 г. у Берасьцейскай вобл., БССР. Дакладнае мейсца нараджэньня — н/в. У 1992 г. скончыў Вышэйшыя курсы контрвыведкі КДБ СССР. З 1991 па 2008 гг. праходзіў службу ў ворганах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 па 2011 гг. ачольваў Апэратыўна-аналітычны цэнтар (ААЦ).

У адкрытым доступе цалкам адсутнічаюць біяграфічныя зьвесткі пра ўвесь кіруючы склад КДБ, ААЦ, Службы бяспекі прэзыдэнта. Гэта цалкам закрытыя для грамадзкага кантролю структуры, пра дзейнасць, мэты і задачы якіх можна толькі здагадвацца.

З аналізу гэтага спісу вынікае, што ў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтве фатальна не стае ўраджэнцаў Беларусі, а тыя адзінкі, якія ёсьць, практычна ўсе прайшлі праз ідэалягічна-навучальны апарат Расейскай Фэдэрацыі. Маем вельмі шмат прыкметаў таго, што Беларусь мае каляніяльную вонкавую сыстэму кіраваньня.

Беларускія збройныя сілы інтэграваныя ў рэгіянальную беларуска-расейскую групоўку войскаў. Рэгулярна адбываюцца супольныя вайсковыя навучаньні і здзяйсьняецца баявое зладжваньне баяздольных расейскіх і беларускіх падраздзяленьняў. Асноўныя часткі расейскіх сілаў уварвання, якія прымалі ўдзел у акупацыі часткі Грузыі і Украіны нават прымаюць удзел у вайсковых парадах у Менску. Апроч гэтага у лютым гэтага году саюзніцкія абавязальніцтвы Беларусі былі замацаваныя новай рэдакцыяй Закону “Аб вайсковым стане”, у якім агрэсыя супроць цальцоў АКДБ вызнаецца нападам на Беларусь.

Менавіта праз усё пералічанае і з-за досыць імавернай пагрозы выкарыстаньня тэрыторыі Беларусі, як пляцдарму для магчымага наступу на Кіеў і адсяканьня тэрыторыі Заходняе Украіны, украінская збройныя сілы вымушаная трымаць ля мяжы з Беларуссю і на захадзе краіны істотную вайсковую групоўку, адцягваючы яе з зоны правядзеньня АТА і ад мяжы з акупаваным Крымам і Прыднястроўем.

Упэўнены, што прадстаўленага досыць вялікага абсягу інфармацыі чытачу дастакова для слушнага адказу на пытанні, якія былі акрэсленыя напачатку артыкулу і спадзяюся, што яна дапаможа запабегчы маніпулятыўным тэхналогіям і спекуляцыям што да той ролі, якую грае вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы ў вызначэнні знешняй і нутранай палітыкі.

Паводле: InfomNapalm

Каментаваць