Беларускі АМАП пад расійскім сцягам

У панядзелак  увечары каля Лядовага палацу ў Гародні перад хакейным матчам "Нёман" "Юнацтва" заўважаны амапаўскі аўтазак з расейскім трыкалорам на чаловай шыбе. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook гарадзенскі актывіст аргкамітэту БХД Сяргей Верамеенка.



На пытанне, на якой падставе дзяржаўны службовы транспарт аздоблены сцягам суседняй краіны супрацоўнікі АМАПу адказваюць: "Потому что содружество" і "братский народ".

Сяргей Верамеенка мае намер адправіць адпаведны зварот у Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь. "А можа ўжо ў МВД РФ пісаць?" задаецца пытаннем гарадзенскі актывіст.

Абмеркаванне:

  • Заўзятар
  • 2016-03-14 22:57:13
Непрыхаваная акупацыя! Людзі, гатуйцеся да цяжкіх падзеяў.

Каментаваць