Беларусы і ўкраінцы за Еўропу без межаў

У Кіеве 27–29 лістапада прайшоў міжнародны семінар ''Visa free'' , які сумесна ладзілі грамадзянская ініцыятыва ''Еўропа без барʼераў'' (Украіна) і Грамадская кааліцыя ''У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!''.



Падчас семінара ўдзельнікі разам з экспертамі абмяркоўвалі перспектывы адмены візавага рэжыму ў дачыненні да дзвюх краінаў, а 29 лістапада таксама правялі флэшмоб у цэнтры горада, да якога далучыліся дзясяткі людзей.

Беларускія і ўкраінскія ўдзельнікі семінара



Беларусы і ўкраінцы прапаноўвалі кіяўлянам сфатаграфавацца з плакатамі, якія заклікаюць скасаваць візы.

 Ірына Сушко

Па словах кіраўніцы арганізацыі ''Еўропа без барʼераў'' Ірыны Сушко, мэтаю акцыі зʼяўляецца прыцягненне ўвагі грамадзян да пытання адмены візаў.

''Людзі павінны разумець, што адмена візаў не толькі справа ўрадаў, але на гэта могуць паўплываць самі грамадзяне праз уздзеянне на чыноўнікаў, — адзначыла Ірына. — Разам з беларускімі калегамі мы спрабуем давесці, што знішчэнне візавых барʼераў зʼяўляецца важным пытаннем, важным не толькі для Украіны і Беларусі, але для ўсёй Усходняй Еўропы і краінаў Усходняга партнёрства. Мы павінны атрымаць гэтае фундаментальнае права на свабоду перасоўвання і кансалідаваць нашы намаганні дзеля дасягнення гэтае мэты''.



 


 

Кіяўляне-ўдзельнікі флэшмоба

Каментаваць