Беларусы сустрэлі Святлану Алексіевіч у аэрапорце (фота)

Сёння ў аэрапорце Мінск-2 дзясяткі прыхільнікаў сустракалі Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч, якая вярнулася са Стакгольма.



Сёння, 15 снежня, ў Мінск вярнулася Святлана Алексіевіч, якая 10 снежня атрымала ў Швецыі Нобелеўскую прэмію.  Пісьменніцу сустрэлі мноства прыхільнікаў. "Святлану Алексіевіч у мінскім аэрапорце сустракалі каля 3 соцень чалавек, — паведамляе "Еўрарадыё". — Іншым пасажырам было цяжка прабіцца да выйсця. Святлану таксама доўга не адпускалі. Калі ж атрымалася дайсці да аўтамабіля, у натоўпе згубіўся чалавек з багажом. Алексіевіч сказала, што не чакала такой цёплай сустрэчы. Нікога з афіцыйных асобаў заўважана не было".

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Каментаваць