Беларусы Варшавы адзначылі Дзень волі па-сямейнаму і смачна (фота)

Вечарам 25 сакавіка беларусы Варшавы, а таксама польскія і украінскія прыхільнікі беларушчыны сабраліся на святкаванне Дня Волі ў Беларускім Доме ў Варшаве. 



Імпрэзу вяла паэтка, аўтарка і вядоўца “Прывату” на “Белсаце” Валярына Кустава.
 
 
Афіцыйная частка вечарыны распачалася хвілінай маўчання ў знак ўшанавалі памяці Ганны Вольскай, прадусаркі культавых гуртоў «NRM» і “Крамбабуля”. Усе прысутныя выканалі гімн “Магутны Божа”, было зачытанае пасланне Івонкі Сурвілы да беларусаў з нагоды 98-угодкаў утварэння БНР. З вітальным словаў ад імя гаспадароў Беларускага Дома выступіў Улад Кобец.
 
 
Гэтым разам арганізатары прапанавалі адзначыць урачысты дзень разам, весела, смачна, па-сямейнаму. Праграмма вечара прайшла пад знакам «Беларуская традыцыйная кухня».  Канцэпцыя свята палягае на тым, што кожны жадаючы госць прынёс з сабой не толькі святочны настрой, але і зробленую сваімі рукамі беларускую страву. Кожны прысутны змог не толькі пачаставацца гэтай смакатой, але і аддаў свой голас за самую смачную! Можна было галасаваць за тры стравы, што найболей спадабаліся —  было зладжанае народнае галасаванне. 
 
 
Кожны ўдзельнік арыгінальна прадставіў сваю страву — фаварытамі былі больш за тузін страваў. Відавочна, у прапанаваных страваў быў палескі акцэнт — перадусім з Палескага рэгіёны была бальшыня рэцэптаў. Напрыклад, Іна Дзямід прапанавала прысутным феерычную страву — селядзец з апельсінамі, і назвала яе “Пінская багема”.
 
 
Пераможцаў сталася сям’я Пялесаў — Сяргей і Таццяна,  якія завіталі на свята з дзеткамі — Міланай і Артурам. Яны прыгатавалі “Шакаладную цэглу па-шляхецку”, якую ў савецкім маленстве яшчэ называлі “шакаладкая каўбаса” — не засталося ніводкага кавалачка. Уганаравалі пераможцу адмысловым пазлам з пагоняй, фірмовым кубкам і торбай. Другое месца дасталося спадарыні Віце Пачынай за “шарыкі-смачнярыкі” па рэцэнце ад яе бабулі з Быхава — прызам быў бел-чырвона-белы сцяг, торбачка з беларускім арнаментам і кубак ад Беларускага Дому. Трэцяе месца атрымаў Кірыл Кулагін за “дранікі-веганікі”. 
 
 
Беларусы прыходзілі з дзеткамі — для іх прыгатаваны адмысловы стол з садавіны і цукерак. А таксама надзіманыя шарыкі з беларускімі аргаментамі і прылады для малявання. Для дарослых жа Валярына арганізавала арыгінальныя вясёлыя конкурсы. 
 
 
Былі на імпрэзе і вернікі — каталікі, каторыя строга трымаюць пост, прыгатавалі посныя стравы, якія ў іх традыцыйна рабілі ў Вялікую Пятніцу. Але галоўнае, што ўсе памяталі — у такі дзень ўсё ж самае важнае — гэта кампанія і людзі, а не стравы. А кампанія ўдалася. Памяшканне Беларусакага Доме ледзь змясціла ўсіх жадаючых. Сама ж імпрэза доўжылася больш за 2 гадзіны.
 
 
Фотаздымкі Вікатара Шукеловіча, Аляксандры Шапялевіч, Новага Часу
 

Каментаваць