Беларусы збіраюцца ваяваць за Украіну

Чарговая група беларускіх патрыётаў з дабравольніцкага атрада "Пагоня" рушыла на ўсход Украіны, паведамляе прэс-служба атраду “Пагоня”.



Спачатку дабраахвотнікі пройдуць навучанне, а далей накіруюцца на фронт. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь.

Як адзначыў украінскі палітык, ваяваць супраць Расіі хоча вялікая колькасць беларусаў. Аднак перад стваральнікамі атраду “Пагоня” паўстае праблема з забеспячэннем добраахвотнікаў абмундзіраваннем. Таму на гэты момант у атрад бяруцца толькі добраахвотнікі, якіх асабіста ведаюць камандзіры атраду.

Нагадаем, у МУС Беларусі адзначаюць, што большасць беларусаў, якія прымаюць удзел у баявых дзеяннях ва Украіне, могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па артыкуле 133 КК РБ "Наёмніцтва". Пад адказнасць трапляюць і асобы, якія займаюцца вярбоўкай беларускіх грамадзян для ўдзелу ў супрацьстаянні ва Украіне.

Як вядома, беларусы, якія служаць у добраахвотніцкім батальёне "Данбас", хаваюць свае твары пад маскамі, а замест імёнаў і прозвішчаў выкарыстоўваюць "пазыўныя".

На фота група беларускіх добраахвотнікаў і абмундзіраванне, якое стваральнікамі атраду “Пагоня”  ўдалося атрымаць/набыць.

Каментаваць