«Новы час» зноў не пусцілі ў дзяржаўны распаўсюд

Кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» не мае "тэхнічнай" магчымасці для распаўсюду «Новага часу» праз сваю сетку і абяцае вярнуцца да гэтага пытання напрыканцы года.



24 жніўня пасля шматгадовага перапынку рэдакцыя “Ноага часу” вырашыла зноў звярнуцца да “Белсаюздруку” з просьбай пра заключэнне дамовы на распаўсюд газеты праз гандлёвую сетку гэтай дзяржаўнай установы.

Да гэтага некалькі разоў мы ўжо атрымлівалі адмовы. Але гэтым разам, на хвалі чарговай нібыта лібералізацыі, спадзяваліся, што нарэшце нашы чытачы змогуць набываць газеты праз шапікі, а не праз рэдакцыйную падпіску. Але марна.

“Новы час” — напісалі мы ў заяве на распаўсюд, — штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай гістарычнай і культурнай тэматыцы, друкуецца на беларускай мове і актыўна прапагандуе дзяржаўную палітыку, у той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюд беларускай мовы”.

"На ваш ліст РУП "Белсаюздрук" паведамляе, — атрымалі мы адка, — что ў дадзены момант распаўсюд газеты "Новы час" у гандлёвай сетцы прадпрыемства па тэхнічных прычынах не магчымы..."

Ці то дзяржаўная палітыка ў нас іншая? Ці прапагандуем мы яе не правільна? Ці сапраўды ніякай магчымасці нас распаўсюджваць у РУП “Белсаюздрук” няма? Як вы думаеце?

Абмеркаванне:

  • Phil
  • 2015-09-09 15:32:04
А якое абгрунтаванне?
  • Рэдакцыя
  • 2015-09-09 15:39:32
няма магчымасці ))

Каментаваць