"Белтрансгаз" стане "Газпром трансгаз Беларусь"

ААТ "Белтрансгаз", якое належыць расійскаму "Газпрому", дазволена перайменаваць у "Газпром трансгаз Беларусь".



Як паведаміла прэс-служба "Белтрангаза", Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 154 "Аб прадастаўленні права на выкарыстанне афіцыйнай скарочанай назвы Рэспублікі Беларусь". У адпаведнасці з дакументам ААТ "Белтрансгаз" атрымала магчымасць быць перайменаваным у ААТ "Газпром трансгаз Беларусь".
 

Як паведамлялася раней, у адпаведнасці з указам № 153 у 2013—2018 гадах "Белтрансгаз" пабудуе шматфункцыянальны комплекс у Мінску ў межах вуліца Філімонава — праспект Незалежнасці — вуліца Макаёнка, які будзе ўключаць гасцініцу, паркінг, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, медыцынскі цэнтр і аўтаномную энергагенерыруючую ўстаноўку.
 

Для будаўніцтва і абслугоўвання шматфункцыянальнага комплексу інвестару будзе прадастаўлены ў арэнду зямельны ўчастак плошчай 8,27 га. За права заключэння дагавора арэнды інвестар выплаціць у бюджэт Мінска 17,2 млн. долараў. Інвестар кампенсуе ў бюджэт Мінска страты, звязаныя з адабраннем зямельнага ўчастка і зносам размешчанага на ім комплексу будынкаў і збудаванняў аўтавакзала "Маскоўскі", у суме 13,7 млн. долараў. Акрамя таго, прадугледжваецца, што інвестар пералічыць у бюджэт Мінска грашовыя сродкі ў мэтах бязвыплатнага фінансавання будаўніцтва ў сталіцы шматузроўневай транспартнай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (у памеры 50% каштарыснага кошту праекта), а таксама будаўніцтва ў Мінску жылога дома на 30 кватэр для мнагадзетных сем'яў (у суме 3,3 млн. долараў).


3 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком "Газпрома" Аляксеем Мілерам абмеркаваў пытанне аб будаўніцтве па беларускай тэрыторыі ў 2018—2019 гадах другой ніткі газаправода Ямал — Еўропа — 2.

 

Каментаваць