Блаславіце жанчыну!

У рэдакцыю прыйшоў ліст ад нашага чытача. Узнёслае, шчырае слова ў гонар Жанчыны. Пранікнёнае, добрае слова — віншаванне са святам. Разам з ім, з усімі нашымі чытачамі віншуем вас, дарагія жанчыны, з вясновым святам. І зычым кожнай хоць кропельку свята не раз на год, а кожны дзень!

Жанчына! Мама, мамачка, матуля! Колькі таемнага абаяння ў гэтых словах! Як не любіць, як не ўкленчваць перад табой, мама?! А з чаго пачынаецца? Дзяўчынка, дзяўчо, дзяўчына. Імгненне, — ужо нявеста, нявестачка, жонка. А вось і дочачка, доча, дачушка.

Жанчына... Ці ёсць словы больш урачыстыя, святочныя, важкія? Кожнаму ты падарыла жыццё, — у слязах, родавым цярпенні, з думкай: «Ідзі, дзіця маё, насустрач сонцу, радуй усіх і ніколі-ніколі не забывай маці, бацькоў сваіх». Ці ёсць у свеце дзіва больш фантастычнае, чым ты, жанчына! Дзякуй Усявышняму за гэты чароўны твор — жанчыну — нябесна-зямны падарунак зямлянам.

Жанчына! Хваляванне перахоплівае дух. Меў рацыю вялікі М. Мантэйнь: «Непрыгожых жанчын няма, ёсць жанчыны, якія не ведаюць, што яны прыгожыя». Прыгажосць — чароўнасць жанчын роднай Беларусі. Не толькі фізічная, але і духоўная. Насамрэч гэта прыгажосць слоў, думак, учынкаў.

Жанчына! Навучы, школа, кожнага ў кожнай бачыць Яе Вялікасць Жанчыну, — сваю матулю, сваю дачушку, сястру, унучку, бабулю. І тады нашы беды — не беды. І тады нават будучы Калігула не асмеліцца адабраць ільготы ў старэнькіх. І ў такім разе, дасць Бог, збудзецца прароцтва геніяльнага Дастаеўскага: прыгажосць выратуе свет.

Шаноўныя жанчыны! Ёсць пажаданне, каб зрабілася Ваша жыццё больш змястоўным і прыгожым.

Са святам Вас, шаноўныя Жанчыны. Са святам Вас, мае дарагія дочкі і ўнучкі.

Блаславіце Жанчыну!

Мікола Турчанка, кандыдат тэхнічных навук, прафесар, ветэран працы

Каментаваць