Блог прэміі Гедройца

З 1 лютага стартаваў блог Літаратурнай прэміі Гедройца. Ён даступны па адрасе http://bellitaward.blogspot.com/.



З 1 лютага стартаваў блог Літаратурнай прэміі Гедройца. Ён даступны па адрасе http://bellitaward.blogspot.com/.

Цягам наступнага месяца ў блогу будзе змяшчацца ўся актуальная інфармацыя, датычная Літаратурнай прэміі, намінантаў, а таксама рэцэнзіі на кнігі, абраныя журы ў першым туры прэміі.
З асноўнымі палажэннямі прэміі можна азнаёміцца па адрасе http://bellitaward.blogspot.com/2012/01/blog-post.html

З нагоды старту блогу абвяшчаны анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі. Яго умовы змешчаныя тут: http://bellitaward.blogspot.com/2012/01/blog-post_31.html

Нагадваем таксама, што прэс-канферэнцыя з нагоды абвяшчэння шорт-ліста прэміі адбудзецца 7 лютага а 14:00 на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтру па адрасе г. Мінск, вул. Залатая горка 2-101. Вялікая просьба пацвердзіць свой удзел па тэлефонах (029) 6404679, (029)7508870 (Марыя Мартысевіч) або па мэйле penkonkurs@gmail.com.

Паводле інфармацыі аргкамітэта Літаратурнай прэміі Гедройца

Каментаваць