БНФ абвясціў мабілізацыю

Партыя БНФ абвясціла пра гатоўнасць да “бестэрміновай акцыі негвалтоўнага супраціву па абароне цэнтральнага офіса ў Мінску.


Такое рашэнне прынята на Сойме партыі 19 сакавіка. БНФ падасць 28 сакавіка скаргу ў суд у сувязі з адмовай уладаў працягнуць арэнду офіса. Тэрмін цяперашняй гадавой дамовы заканчваецца 31 сакавіка.



Партыя БНФ абвясціла пра гатоўнасць да “бестэрміновай акцыі негвалтоўнага супраціву па абароне цэнтральнага офіса ў Мінску.


Такое рашэнне прынята на Сойме партыі 19 сакавіка. БНФ падасць 28 сакавіка скаргу ў суд у сувязі з адмовай уладаў працягнуць арэнду офіса. Тэрмін цяперашняй гадавой дамовы заканчваецца 31 сакавіка.


“Калі ў судах справа скончыцца негатыўна для нас, мы плануем заклікаць у офіс людзей, — сказаў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. — Не ўступаючы, безумоўна, у нейкае фізічнае супрацьстаянне. Але проста сваім знаходжаннем тут не даючы ўладам ажыццявіць свае планы па высяленні Партыі БНФ.


Падставай для скасавання арэнды камунальнікі назвалі сістэматычныя запазычанасці па аплаце. “У нас сапраўды была некалькі дзён запазычанасць ўлетку. Сёння ў нас няма ніякай запазычанасці. Прычым такая сітуацыя ўжо дастаткова даўно існуе. Мы не дапускаем такой запазычанасці, — падкрэсліў Аляксей Янукевіч.


ЖРЭА Савецкага раёна накіравала ліст пра адмову ў арэндзе напрыканцы снежня — адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Хаця, як адзначылі ў БНФ, месяцам раней, у лістападзе, ім абяцалі заключаць дамову на тры гады.


Пазбаўленне офіса кіраўнік БНФ звязвае з “агульнай лініяй уладаў пасля выбараў 19 снежня. А менавіта “на магчымае знішчэнне ўсяго, што ёсць непадкантрольным беларускім уладам. Сядзіба БНФ знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і ў ёй адбываюцца і палітычныя, і культурніцкія мерапрыемствы. Часта не дазволеныя ўладамі ў іншых месцах. Таму ўправу партыі называюць яшчэ “выспай свабоды. Пасля разгону акцыі пратэсту 19 снежня офіс БНФ стаў цэнтрам каардынацыі дапамогі палітвязням.


Са стратай офіса партыя губляе і юрыдычны адрас, неабходны для легальнай дзейнасці партыі. Пошукі новага офіса для апазіцыйнай партыі могуць ускладніцца. “Патэнцыйна, безумоўна, такая небяспека ёсць, што з юрыдычнай адрэсай мы можам мець праблемы, — не выключае Аляксей Янукевіч. — Мы ведаем, што ў Беларусі такія пытанні таксама вырашаюцца на палітычным узроўні. І калі будзе рашэнне знішчыць юрыдычна ўсе палітычныя партыі, то яны будуць знішчаны.


Аднак, як мяркуюць у БНФ, на дадзены момант ва ўладаў задача стаіць не знішчыць партыю, а пазбавіць дэмакратычную грамадскасць такога зручнага офіса. “Гэта істотны ўдар не столькі па нас, колькі па ўсёй дэмакратычнай супольнасці Мінска і краіны, — лічыць Аляксей Янукевіч.


Паводле яго словаў, у дэпрэсію БНФ у гэтай сітуацыі не ўпадае. Пра далейшы план дзеянняў палітык лаканічна паведаміў: “Мабілізацыя і абарона.


Партыя БНФ звярнулася да дэмакратычных прыхільнікаў з заклікам “сумеснага грамадзянскага ціску на ўлады з мэтай адмены ганебнага рашэння. А таксама аб масавым далучэнні да акцыі супраціву з моманту яе абвяшчэння.
 

Каментаваць