БНФ – у “зону”, БХД – на Бангалор

Традыцыйны  арганізатар “Чарнобыльскага шляху – партыя БНФ – сёлета адмаўляецца ад удзелу ў шэсці і плануе накіраваць сваіх актывістаў у рэгіёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Арганізатарскую эстафету вулічнай акцыі пераняў аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя. 

Традыцыйны  арганізатар “Чарнобыльскага шляху – партыя БНФ – сёлета адмаўляецца ад удзелу ў шэсці і плануе накіраваць сваіх актывістаў у рэгіёны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС. Арганізатарскую эстафету вулічнай акцыі пераняў аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя. 

Паводле заяўкі, пададзенай у Мінгарвыканкам, шэсце мусіць прайсці ад пляцоўкі перад будынкам Нацыянальнай Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. Збор удзельнікаў акцыі запланаваны на 26 красавіка а 18.00. Аднак арганізатары разумеюць, што ў цэнтр горада іх не пусцяць і вымушаныя пагадзіцца на кампрамісны варыянт: “не падаграваць сітуацыю і пайсці любым маршрутам, прапанаваным уладамі, у тым ліку да Чарнобыльскай капліцы побач з плошчаю Бангалор.

Прадстаўнікі  Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі зазначаюць, што асноўны сэнс правядзеньня “Чарнобыльскага шляху-2010 -- пачатак кампаніі па стварэнні грамадскага камітэта па абароне беларусаў ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы “У абарону жыцця. Вулічную акцыю падтрымаюць прадпрымальнікі, аргкамітэт па стварэнні руху салідарнасці “Разам, чарнобыльскія ініцыятывы.

Кіраўніцтва партыі БНФ вырашыла ўстрымацца ад арганізацыі “Чарнобыльскага шляху, каб “сапраўды прыцягнуць увагу грамадства, а таксама “не ствараць пляцоўку для піяру розным арганізацыям . Кіраўніцтва БНФ, відавочна, мае на ўвазе прадстаўнікоў ЛГТБ-сурпольнасці, анархістаў і ўльтра-правых, якія апошнія гады актыўна ўдзельнічаюць у “чарнобыльскім шляху. Таму рытуальным акцыям БНФ сказаў сваё рашучае “не. Кіраўнік БНФ Аляксей Янукевіч расказаў, што актывісты партыі плануюць наведаць раёны, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, а таксама пералічыць грошы, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, ў медустановы. “24 красавіка, калі адбудзецца ўсебеларускі суботнік, нашыя структуры, якія будуць працаваць у гэты дзень, пералічаць заробленыя сродкі на рахунак гомельскага і магілёўскага анкалагічных дыспансэраў. Мы звяртаемся сёньня да ўсіх беларусаў, якія працуюць на прадпрыемствах, каб яны пераконвалі кіраўніцтва грошы з суботніку пералічыць на рахункі названых дыспансэраў, а не ў абстрактныя фонды. Таксама мы плануем выезд у зону, што пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, там будзем упарадкоўваць помнікі выселеным вёскам, сустракацца з людзьмі, перадаваць сродкі, сабраныя структурамі партыі БНФ, -- патлумачыў палітык.

Каментаваць