БНФ: змаганне за офіс працягваецца

Гаспадарчы суд Мінска 4 мая адмовіў у позве Партыі БНФ, якая адстойвае права на арэнду офіса.

Фронтаўцы праз суд дамагаліся, каб камунальныя службы Савецкага раёна працягнулі з імі дамову аб арэндзе памяшкання на праспекце Машэрава. Аднак суддзя Алена Мельнікава не задаволіла позву.

Юрыст Уладзімір Лабковіч адзначыў у судзе, што камунальныя службы адмовілі ў заключэнні дамовы арэнды беспадстаўна. А таксама, што за 20 гадоў, якія БНФ знаходзіцца ў гэтым офісе, ён стаў цэнтрам нацыянальнага культурнага і палітычнага жыцця.

Як паведаміў Уладзімір Лабковіч, супрацоўнікі ЖРЭА не хавалі той факт, што ўказанне скасаваць арэнду паступіла з Мінгарвыканкаму. А там, у сваю чаргу, спаслаліся на загад з адміністрацыі прэзідэнта.

Кіраўніцтва Партыі БНФ заявіла, што абскардзіць рашэнне Мінскага гаспадарчага суда ў судах вышэйшых інстанцый. ЖРЭА Савецкага раёна таксама звярнулася ў суд, каб вызваліць арандаваную сядзібу.

Дамова на арэнду офіса скончылася 31 сакавіка. Аднак БНФ вырашыў аспрэчваць высяленне ў судах. Дзеля абароны сядзібы арганізавана кругласуткавае дзяжурства. На ўправе праходзяць культурніцкія акцыі салідарнасці з БНФ.

За захаванне права арандаваць гэтае памяшканне выказаліся больш за сто вядомых у краіне асобаў — літаратараў, палітыкаў, навукоўцаў. Яны заклікалі да абароны ўправы і запатрабавалі ў чыноўнікаў перагледзець рашэнне аб адабранні офіса.

“Сядзіба на Машэрава, 8 — асаблівае месца ў найноўшай гісторыі Беларусі, — адзначылі ў заяве грамадскія дзеячы. — Ад 1992 года яго арандуе Беларускі Народны Фронт, але так сталася, што цяпер гэты офіс мае значэнне не для асобнай партыі, а для цэлага грамадства. Пытанне з офісам на Машэрава, 8, выходзіць за межы спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў. З высяленнем офіса ЖРЭА ліквідуе своеасаблівы востраў беларускасці, на якім ішла актыўная грамадская і культурная дзейнасць.

“Трэба абараніць яго. Гэта патрэбна не дзеля палітыкі. Гэта патрэбна дзеля культуры, дзеля мовы, — заявілі падпісанты звароту.

Сярод іх — акадэмік Радзім Гарэцкі, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, спевакі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, народная артыстка Зінаіда Бандарэнка, кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, шэф-рэдактар газеты "Народная воля" Святлана Калінкіна, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, блогер Яўген Ліпковіч, рэдактары газеты "Наша ніва" Андрэй Дынько і Андрэй Скурко, культуролаг Максім Жбанкоў і многія іншыя.
 
Каментаваць