БНР-94: тыдзень беларускай дзяржаўнасці ў Літве

У Літве святкаванню 94-тай гадавіны заснавання БНР быў прысвечаны тыдзень беларускай культуры, арганізаваны беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі, Літоўскім парламентам, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

(На здымку: У традыцыйным Дні Волі ў віленскай беларускай школе ўзяў удзел прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс)



У Літве святкаванню 94-тай гадавіны заснавання БНР быў прысвечаны тыдзень беларускай культуры, арганізаваны беларускімі дэмакратычнымі арганізацыямі, Літоўскім парламентам, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.

(На здымку: У традыцыйным Дні Волі ў віленскай беларускай школе ўзяў удзел прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс)


20 сакавіка  падзеі распачаліся ў Віленскім гарадскім самакіраванні выступленнем мэра Вільні Артураса Зуокаса. Потым адбылося адкрыццё мастацкай выставы Таццяны Дзянісавай.

21 сакавіка ў Літоўскім сойме прайшоў круглы стол па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў.

22 сакавіка  сябры ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць ушанавалі памяць

К. Каліноўскага,  ўскладаннем кветак каля крыжа на Лукішскім пляцы ў дзень, калі ён

быў забіты. Пры гэтым  слова ўзялі гісторыкі і навукоўцы. Са сцягамі і са знічкамі ў руках моладзь рушыла на гару Гедыміна.  Некалькі студэнтаў-каліноўцаў прыехалі з Варшавы на аўтамабілях. “Да нас далучыліся літоўцы, якія выказваюць цікавасць да нашых агульных герояў, - распавёў кіраўнік ініцыятывы Анатоль Міхнавец.- У Беларусі ёсць 27 вуліц, прысвечаных К. Каліноўскаму, ёсць такая ж вуліца ў Вільні. Верым, што ў перспектыве будуць заснаваныя памятным знакі і помнікі, прысвечаныя нацыянальным героям.

23 сакавіка ў вучэбным корпусе ЕГУ адбылося адкрыццё гістарычнай і мастацкай выставы “Невядомая Беларуская Народная Рэспубліка. На выставе экспануюцца дакументы, датычныя гісторыі Беларусі 1918 - 1914 гадоў, нядаўна адкрытыя Інстытутам гістарычных даследанняў Беларусі Еўрапейскага дзяржаўнага універсітэта ў Літоўскім дзяржаўным архіве. Доўгія гады дакументы ляжалі проста стосам, іх ніхто не бачыў.

Гэта тагачасныя архіўныя фонды, якія былі закладзены для незалежнай беларускай дзяржавы.  Змястоўную экспазіцыю з 17 стэндаў  з рэдкімі фотаздымкамі і дакументамі, партрэтамі  братоў Антона і Івана Луцкевічаў і генерала Станіслава Булак-Балаховіча  аздобіў мастак Алесь Пушкін. Выстава будзе працаваць цягам месяца па адрасе: г, Вільня, Валакупіў, 5. Потым мяркуецца экспанаваць яе ў іншых еўрапейскіх сталіцах, дэманстраваць у Беларусі з запрашэннем гісторыкаў і краязнаўцаў. Пра падзею распавёў магістрант Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта  Кірыл Атаманчык.


24 сакавіка адбыўся ўрачысты прыём у Віленскай гарадской ратушы, арганізаваны мэрыяй Вільні, Літоўскім парламентам і прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасці. Прыём адкрыў дырэктар грамадзянскага палітычнага прадстаўніцтва ў Вільні Алег Мяцеліца. Прадстаўнікі Віленскай мэрыі выказалі сваю падтрымку і салідарнасць з тымі, хто на Беларусі працягвае змагацца за правы  грамадзянаў, за магчымасць быць вольнай краінай. Яны выказалі ўпэўненасць, што настане такі дзень, калі з такой жа годнасцю і ўрачыстасцю свята заснавання дзяржаўнасці будзе адзначацца на Беларусі на самым высокім узроўні.

Да прысутных звярнуўся дэпутат Літоўскага парламента Эмінуэліс Зінгерыс. Ён адзначыў, што Польша і Літва зрабілі этычны крок, калі падтрымалі санкцыі Еўразвяза супраць 29 кампаній. “Мы хочам, -- сказаў ён, -- каб і вы сябры, далучыліся да нармальнага жыцця еўрапейскіз краінаў, каб вы патрапілі  ў зону, дзе дзейнічаюць справядлівыя і маральныя прынцыпы ў палітыцы і ў жыцці.

З  прывітальным словам да ўдзельнікаў сходу выступіў сябра Рады БНР спадар Хведар Нюнька. Прарэктар па вучэбнай рабоце ЕГУ Аляксандр Калбаска павітаў выкладчыкаў універсітэта, якія напрацягу 20-ці гадоў развіваюць незалежную адукацыю, фармуюць

сучасную гуманітарную думку ў духу еўрапейскіх свабодаў і правоў чалавека.

Прыём ў ратушы дапоўніў святочны канцэрт. Напоўненае моцай і прыгажосцю выступленне мужчынскага хору “УНІЯ, які ўзнёс хваласпеў Богу і Беларусі, натхніла ўсіх прысутных.

25 сакавіка адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак сігнатарам акту абвяшчэння незалежнасці братам Луцкевічам  на могілках Роса.

Святкаванне 94-тай гадавіны БНР завершылася аўтапрабегам з бел-чырвона-белымі  беларускімі і літоўскімі нацыянальнымі сцягамі па вуліцах старажытнай сталіцы ВКЛ.

Імпрэзы і набажэнствы ў гэтыя дні адбыліся ў Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, святочныя мерапрыемствы прайшлі таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, іншых краінах Эўропы і ў Амэрыцы.
 

Каментаваць