Бог пацалаваў яго...

Год таму — 11 чэрвеня 2010 года — ад цяжкай хваробы пайшоў з жыцця выбітны беларускі палітолаг Віталь Сіліцкі. Яму было толькі 38 год.

У сумную гадавіну калегі і сябры зладзілі вечарыну памяці першага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Казалі многа добрых слоў, узгадвалі Віталя Сіліцкага як выбітнога навукоўца, няпростага, але шчырага чалавека, адданага беларуса, які “у дзесяць год цярпець не мог беларускую мову, а ў дваццаць — рускую і быў “закаханы ў дурненькую бландыначку — Беларусь.

Гаварылі, як Віталь Сіліцкі спачатку скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці сацыялогія, затым атрымаў выдатную адукацыю на захадзе – абараніў дыплом магістра ў Цэнтральнаеўрапейскай універсітэце ў Венгрыі і доктара паліталогіі ў Ратгерскі універсітэце ЗША. Ён стажыраваўся ў Міжнародным форуме даследаванняў дэмакратыі (Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі, ЗША) і Стэнфардскім універсітэце. Меў вялікія магчымасці,к аб застацца на Захадзе, жыць і працаваць у больш камфортных умовах, але вярнуўся ў Беларусь.

І тут, у Беларусі, Віталь Сіліцкі зрабіў важкі ўнёсак у развіццё беларускай паліталагічнай супольнасці, быў заснавальнікам і першым дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS). Выдатным палітолагам, выдатным публіцыстам, голас якога слухалі не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. 

Калегі адзначалі, што Віталь быў не проста акадэмічным чалавекам, але і блізкім да рэальнага жыцця. Ён лічыў важным прысутнічаць на ўсіх знакавых падзеях . І ўжо вельмі хворым прыйшоў на плошчу 19 снежня 2010 года.

Калегі і сябры, згадваючы Віталя Сіліцкага, спрабавалі знайсці карані яго выбітнасці – адукацыя, акружэнне, бацькі... Але слова ўзяла маці Віталя Сіліцкага і падвяла грунтоўную рысу:

— Я хачу падзякаваць усім хто памятае Віталя і хто быў з ім у цяжкую гадзіну. Ад самага маленства ён быў цікаўным, лёгка ўсім захапляўся. Спачатку я думала, што будзе спеваком, бо меў добры голас, потым захапіўся нейкімі латэрэйкамі і я думала, што вырасце якім махінатарам (на першы выйгрыш з латарэі Віталь набыў кнігу “Вянок Максіма Багдановіча – аўт.). Але пасля пайшоў у навуку і нават хацеў сысці з БДУ ў расійскі ўніверсітэт, бо казаў, што там яму не цікава і надта лёгка вучыцца. Вы шукаеце адкуль пайшла выбітнасць Віталя. Ніадкуль! Ні я гэта прышчапіла, ні хто іншы. Бог пацалаваў яго ў макаўку. 

***

Сябры і калегі Віталя ўтварылі камbтэт у гонар ягонай памяці. У камітэт ўвайшлі каля трыццаці вядомых беларускіх і замежных грамадзкіх і навуковых дзеячоў. Сярод мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці  — стыпендыя і прэмія імя Сіліцкага, выданне шэрагу яго кніг, стварэнне бібліятэкі з кніг з асабістага фонду Віталя Сіліцкага і яго знаёмых, дабрачынная акцыя імя Віталя Сіліцкага. 

Бацька Віталя Сіліцкага на фоне сцяны з фотаздымкамі сына 

Прамаўляе маці выбітнога палітолага 

Перад прысутнымі выступае цяперашні дырэктар BISS Аляксей Пікулік

Каментаваць