Больш за 2 мільёны выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў Еўропе

Агульная колькасць выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ павялічылася да больш чым двух мільёнаў. Спрыялі таму больш за 153 тысячы новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў 2015 годзе. 1 снежня — Сусветны дзень барацьбы са СНІД.

Гэта на 7% больш у параўнанні з папярэднім годам і самы высокі гадавы паказчык з 1980-х. Такія асноўныя высновы новага дакладу «эпіднагляду за ВІЧ / СНІД у Еўропе 2015», выдадзенага сумесна Еўрапейскім рэгіянальным бюро СААЗ і Еўрапейскім цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў (ECDC) напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІД.

«Нягледзячы на значныя намаганні, ВІЧ-інфекцыя застаецца адной з галоўных праблем грамадскай аховы здароўя ў Еўрапейскім рэгіёне СААЗ, у прыватнасці ў яе ўсходняй частцы. У 2015-м была зафіксавана самая высокая колькасць новых выпадкаў на працягу аднаго года, што спрыяла жахлівым двум мільёнам агульнай колькасці выпадкаў, — сказала доктар Жужанна Якаб, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ. — Дзеля вырашэння гэтай крытычнай сітуацыі распрацаваны новы план дзеянняў, які ўсе еўрапейскія краіны ўхвалілі ў верасні 2016-га. Цяпер мы заклікаем лідараў краін выкарыстаць гэты план для тэрміновага і інавацыйнага адказу на ВІЧ у рэгіёне, спынення эпідэміі СНІД да 2030 года».

«Мы ведаем пра эпідэмію ВІЧ-інфекцыі на аснове колькасці новых дыягназаў, пра якія паведамляецца кожны год, што з'яўляецца краевугольным каменем назірання ВІЧ у Еўропе, — тлумачыць выконваючы абавязкі дырэктара ECDC Андрэа Амон. — Але мы таксама ведаем, што гэтыя лічбы не адлюстроўваюць сапраўдную карціну. Паводле ацэнках ECDC, больш за 122 000 чалавек у ЕС і Еўрапейскай эканамічнай зоне інфікаваныя ВІЧ, але не ведаюць пра гэта. А гэта кожны сёмы чалавек, які жыве з ВІЧ, у краінах ЕС / EEA. Нам неабходна актывізаваць намаганні, каб заахвоціць да праходжання тэстаў на ВІЧ».

Заканамернасці і тэндэнцыі развіцця эпідэміі ВІЧ-інфекцыі шырока вар'іруюцца па ўсім рэгіёне.

Са 153 407 чалавек, якім упершыню пастаўлены дыягназ ВІЧ у 2015 годзе, у краінах Заходняй Еўропы пражываюць 27 022 (18%).

5297 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі былі дыягнаставаны ў краінах Цэнтральнай Еўропы (3%). Гэта значнае павелічэнне ў параўнанні з дадзенымі 10 гадоў таму.

121 088 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі — былі дыягнаставаныя ў краінах Усходняй Еўропы (79%). Гэта больш чым у два разы за апошнія дзесяць гадоў. Колькасць выпадкаў СНІД у гэтым рэгіёне павялічыўся на 80% на працягу 10 гадоў.

Асноўны рэжым перадачы інфекцыі таксама разнастайны па геаграфічных рэгіёнах. У заходняй і цэнтральнай частках рэгіёну колькасць інфікаваных пастаянна ўзрастала сярод мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі, у той час як ва ўсходняй частцы павялічылася колькасць перадачы ВІЧ-інфекцыі праз гетэрасексуальныя кантакты. На перадачу інфекцыі праз ужыванне ін'екцыйных наркотыкаў па-ранейшаму прыпадае адна трэць новых выпадкаў у краінах Усходняй Еўропы.
Новы план дзеянняў па ВІЧ грунтуецца на папярэдніх дасягненнях. Ён устанаўлівае канкрэтныя дзеянні для краін па дасягненню амбіцыйнай мэты — «90-90-90» да 2020 года: 90% людзей, якія жывуць з ВІЧ, ведаюць свой ВІЧ-статус, 90% дыягнаставаных людзей, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць лячэнне і 90% людзей, якія знаходзяцца на лячэнні дасягаюць рэмісіі.

Для дасягнення гэтых мэтаў кожная краіна павінна вызначыць і рэалізаваць істотны пакет прафілактыкі, тэставання, лячэння і догляду кантэкстуалізаванага сваімі мясцовымі рэсурсамі і патэнцыялам.

У заходніх еўрапейскіх краінах мерапрыемствы па прафілактыцы і барацьбе, арыентаваныя на мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі, павінны заставацца краевугольным каменем у адказ на ВІЧ. Новыя стратэгіі, такія як дакантактная для прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў рамках комплекснай стратэгіі прафілактыкі, могуць дапамагчы ўтаймаваць растучыя тэндэнцыі. У краінах Цэнтральнай Еўропы, дзе эпідэмія ВІЧ з'яўляецца нізкай, прыярытэтнай задачай з'яўляецца далейшае памяншэнне колькасці інфікаваных, а таксама наданне асаблівай увагі прафілактыцы сярод мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі.




У краінах Усходняй Еўропы неабходна засяродзіцца на прафілактыцы для людзей, схільных да рызыкі сексуальнага і звязанага з наркотыкамі шляхоў перадачы ВІЧ-інфекцыі; на мэтавым тэставанні на ВІЧ, удзеле грамадскасці ў распрацоўцы і прадастаўленні паслуг па лекаванні інфекцыі. Таксама неабходна звярнуць увагу на вялікую колькасць новых інфекцый сярод спажыўцоў ін'екцыйных наркотыкаў.

Для даведкі: Еўрапейскі рэгіён СААЗ уключае 53 краіны з агульным насельніцтвам каля 900 мільёнаў чалавек, з якіх каля 508 мільёнаў пражываюць у ЕС / ЕЭЗ (28 краін-сябраў ЕС Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія).

Паводле прэс-рэліза Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ

 

Каментаваць