Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Больш за палову беларусаў ставяцца да Еўрасаюза нейтральна

53% беларусаў нейтральна ставяцца да Еўрасаюза. І ў параўнанні з 2016 годам гэты паказнік вырас — тады такое стаўленне было зафіксавана ў 46% рэспандэнтаў.
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання грамадскай думкі ў Беларусі, якое правёў праект «Усходняе суседства ЕС» з сакавіка па травень 2017 года. Рэпрэзентатыўная выбарка склала 1000 чалавек.

Згодна з вынікамі апытання, колькасць беларусаў з адмоўным стаўленнем да Еўрасаюза, скарацілася з 13% у 2016 годзе да 6% у 2017 годзе.

54% беларусаў лічаць, што адносіны з ЕС добрыя. Аднак гэта менш, чым леташні паказнік у 58%.
ЕС карыстаецца даверам у 52% насельніцтва Беларусі. Гэта большая ступень даверу, чым да ААН (46%), Еўразійскага эканамічнага саюза (46%) і НАТО (21%).

Што ж тычыцца асобасных каштоўнасцяў, то 73% беларусаў лічаць найбольш важнымі з іх мір, бяспеку і стабільнасць.

Штогадовы апытанне праводзілася ўжо ў другі раз ва ўсіх шасці краінах Усходняга партнёрства: у Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Каментаваць