Браслаў. Абяцанкі-цацанкі

У Браславе абяцаюць адкрыць 3D-кінатэатр і яхт-клуб, але трэці год не могуць дабудаваць аўтастанцыю.

У Браславе абяцаюць адкрыць 3D-кінатэатр і яхт-клуб, але трэці год не могуць дабудаваць аўтастанцыю.

Раённая газета "Браслаўская зорка" паведаміла пра 12 інвестпраектаў у галіне турыстычнага бізнэсу. Паведамляецца, што латышская кампанія "АКVА NМР" гатовая ўзвесці каля самага берага возера Дрывяты гасцініцу для VIP-персон. І хоць пра тое, што будзе ўяўляць сабой супер-гасцініца, пакуль казаць рана, жыхары Браслава выказваюць асцярогі, што будаўніцтва "каля самага берага" — гэта не што іншае, як парушэнне водаахоўнага заканадаўства.

Усмешкі ў браслаўчан выклікаюць і планы пабудаваць шматфункцыянальны цэнтр з 3D-кінатэатрам, а таксама абяцаныя ў хуткай будучыні яхт-клуб і горналыжная траса.

Справа ў тым, што будаўніцтва новай аўтастанцыі ў Браславе, дзе турызм лічыцца прыярытэтным кірункам, зацягнулася ўжо на два з паловай гады, і праблема палягае ў адсутнасці фінансавання. На апошні квартал 2011 года абласны бюджэт на гэтыя мэты вылучыў адзін мільярд рублёў, але каля 700 мільёнаў тут жа забраў у абласны рэзерв. За асфальтавае пакрыццё вакол недабудаванага будынка запазычанасць працаўнікам ужо складае каля 280 мільёнаў рублёў.

Пакуль што аўтастанцыю замяняе вагончык на ўскраіне горада. Прыбіральня для пасажыраў знаходзіцца ў ста метрах ад яго. Зразумела, што турыстычнай прывабнасці райцэнтру гэта не дадае. Але мясцовае кіраўніцтва такія дробязі, падобна, не хвалююць: у Праграме развіцця Браслаўскага раёна на 2011–2015 гады пра будаўніцтва аўтастанцыі няма ні словы. Затое, напрыклад, ёсць амбіцыйны праект аднаўлення гістарычных будынкаў на Замкавай гары, дзе мяркуюцца архітэктурныя раскопкі з аднаўленнем фрагментаў старажытнага гарадзішча і будаўніцтвам амфітэатра.

“Паколькі грошай у бюджэце на ўвасабленне грандыёзных задумак няма і не прадбачыцца, на Замкавай гары з мая мінулага года пачалі ўзводзіць драўляныя хаткі-альтанкі. Яны не маюць да гістарычнага мінулага Браслава ніякага дачынення, аднак "засваенне тэрыторыі Замкавай гары", па меркаванні службоўцаў, таксама павінна прыцягнуць увага турыстаў. Мяркуецца, што ў гэтых хатках у летні перыяд павінны працаваць майстры народных промыслаў, дэманструючы сваё мастацтва прыезджым. На мой погляд, гэта прафанацыя гісторыі. Значна правільней было б захаваць ландшафт Замкавай гары некранутым, таму што гэта мясцовасць нясе адбітак гісторыі, — лічыць браслаўскі краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі.

Жыхары Браслава таксама лічаць, што для прыцягнення турыстаў замест невыканальных планаў мясцоваму кіраўніцтву варта арыентавацца на рэальна выканальныя справы. Напрыклад, не чакаць фундатараў, гатовых укладваць сродкі ў яхт-клубы і супер-гасцініцы, а хоць бы давесці да ладу дарогі ў райцэнтры.

Паводле “Беларускіх рэгіянальных навін
 

Каментаваць