Брэст. Свіслач. Дзяржынск. Зэльва

Брэст. За свае правы

Брэсцкія грамадскія арганізацыі вырашалі паўплываць на мясцовыя ўлады з мэтай удасканалення заканадаўства, інфраструктуры для развіцця веласіпеднага транспарту ў горадзе. Яны заклікалі тых, хто любіць актыўны адпачынак, чыстае паветра і веласіпеды, прыняць удзел у акцыі «Вела-Берасце», падпісацца пад адпаведным зваротам да мясцовых уладаў, а таксама паўдзельнічаць у веласіпедным прабегу ў падтрымку ініцыятывы. Акцыя адбудзецца 4 верасня.


Свіслач. «Народныя дэпутаты»

Брэст. За свае правы

Брэсцкія грамадскія арганізацыі вырашалі паўплываць на мясцовыя ўлады з мэтай удасканалення заканадаўства, інфраструктуры для развіцця веласіпеднага транспарту ў горадзе. Яны заклікалі тых, хто любіць актыўны адпачынак, чыстае паветра і веласіпеды, прыняць удзел у акцыі «Вела-Берасце», падпісацца пад адпаведным зваротам да мясцовых уладаў, а таксама паўдзельнічаць у веласіпедным прабегу ў падтрымку ініцыятывы. Акцыя адбудзецца 4 верасня.


Свіслач. «Народныя дэпутаты»

Кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычных плыняў Гродзеншчыны стварылі аб’яднанне «Народныя дэпутаты», якое ўзначаліў мастаўчанін Дзмітрый Кухлей. Яно паставіла на мэце вырашэнне сацыяльных праблем. У вёсцы Грынкі, якая знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад Свіслачы і мае болей за 100 двароў, даўно актуальная праблема вывазу смецця. Раней жыхары вёскі звярталіся ў мясцовы камунгас з просьбай дапамагчы вырашыць праблему. Аднак гэта пытанне было перададзена ў мясцовы сельсавет, які арганізоўваў утылізацыю цвёрдых бытавых адыходаў (ЦБА) раз на месяц, што не адпавядае санітарна-тэхнічным нормам. Сябры аб’яднання “Народныя дэпутаты Віктар Пяцельчыц і Валянціна Пяцельчыц з вёскі Грынкі Свіслацкага раёна накіравалі ў мясцовыя органы ўлады калектыўны зварот грамадзян за арганізацыю сістэматычнай утылізацыі ЦБА з падворкаў вёскі і просьбай усталяваць адмысловыя кантэйнеры для смецця ды арганізаваць вываз ЦБА не радзей як раз на тыдзень.


Дзяржынск. «Стоп 193.1!» на гару

Актывісты Асамблеі НДА ўзняліся на самую высокую кропку краіны з расцяжкай кампаніі «Стоп 193.1!» — на гару Святую (афіцыйная назва — гара Дзяржынская). З гэтай сімвалічнай акцыі пачынаецца новы этап змагання за адмену адыёзнага артыкула Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Гара Святая — вышэйшая кропка ў Беларусі, якая знаходзіцца на ўзроўні 345 метраў над узроўнем мора. Менавіта з яе вяршыні і было вырашана звярнуць увагу на праблему абмежавання свабоды асацыяцыяў.

Актывісты Асамблеі НДА запэўнілі, што кампанія «Стоп 193.1!» будзе працягвацца да моманту скасавання ганебнага артыкула.


Зэльва. Адраджэнне традыцый

Адроджаны «Анненскі кірмаш» сабраў у Зэльве каля 6 тысяч удзельнікаў і гасцей. Названы ён так у гонар святой Ганны і ў XVIII стагоддзі быў адным з самых вялікіх і знакамітых кірмашоў у Еўропе. У свой час сюды з’язджаліся гандляваць да 5 тысяч купцоў. Кірмаш цягнуўся месяц. Яго ўдзельнікі прывозілі на продаж коней, тытунь, спецыі, адзенне, абутак, мастацкія вырабы і іншыя тавары з розных краін, у тым ліку Грэцыі, Турцыі, Персіі. У часы «Аннескага кірмашу» гаварылі, што зэльвенцы 11 месяцаў сумуюць, а месяц жывуць.

Падрыхтаваў Язэп Палубятка

Каментаваць