Брытанская магістратура для маладых беларусаў

Праграма “Chevening” адкрыла тэрмін для падачы заявак у брытанскую магістратуру для маладых беларусаў.



Праграма стыпендыяльных абменаў Chevening адкрыла тэрмін для падачы дакументаў на навучанне ў магістратуры беларусаў. У выніку паспяховага прахаджэння конкурса можна атрымаць магчымасць навучацца ў магістратуры аднаго з брытанскіх універсітэтаў на працягу аднаго года.

Дзеля гэтага неабходна вярнуцца дадому пасля сканчэння тэрміна дзеяння стыпендыі, мець 2 гады працоўнага вопыту па спецыяльнасці, добра ведаць англійскую мову. Канкурсант мае выбраць тры магістарскія праграмы аднаго з універсітэтаў Злучанага Каралеўства. Можна выбраць любы курс, але пажаданымі з'яўляцца сфера бізнэса, эканомікі, адукацыі, фінансаў, журналістыкі, грамадскіх навук, права.

Падрабязнасці глядзі тут: http://www.chevening.org/belarus

Каментаваць