БТ выгналі з суда

Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі запатрабаваў спыніць здымкі ў судзе бэтэшнікамі. Прысутныя журналісты актыўна падтрымалі палітыка.


З гэтага інцыдэнту пачаўся другі дзень у Фрунзенскім судзе. Раніцай 6 мая перад пачаткам паседжання ў залу зайшлі два чалавекі з прафесійнай камерай. Іх ахоўваў асабіста намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў.



Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі запатрабаваў спыніць здымкі ў судзе бэтэшнікамі. Прысутныя журналісты актыўна падтрымалі палітыка.


З гэтага інцыдэнту пачаўся другі дзень у Фрунзенскім судзе. Раніцай 6 мая перад пачаткам паседжання ў залу зайшлі два чалавекі з прафесійнай камерай. Іх ахоўваў асабіста намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў.


Аператар здымаў прысутных і абвінавачаных, якія паступова збіраліся ў залі. Апошнім з падсудных прыйшоў Віталь Рымашэўскі і ў катэгарычнай форме заявіў, што не жадае, каб яго здымалі. Журналісты таксама абурыліся. Бо нікога з аператараў і фатографаў недзяржаўных СМІ ў суд не пускаюць. Афіцыйныя тэлевізіёншчыкі вымушаны былі сысці.


З паказаннямі ў судзе выступілі Віталь Рымашэўскі, Андрэй Дзмітрыеў і Наста Палажанка. Сяргей Вазняк і Аляксандр Фядута былі дапытаны ў першы дзень. Усе яны абвінавачваюцца па крымінальным артыкуле 342 ч.1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Уладзімір Някляеў выступіў з цэлай прамовай. Падчас яе суддзя Жана Жукоўская пару разоў спрабавала спыніць экс-кандыдата. На падставе таго, што яго выступ не мае дачынення да справы. Някляеў не пагадзіўся з гэтым. “Вы мяне пазбаўляеце права абароны, — заявіў Някляеў. І працягваў прамаўляць.


“Усе крымінальныя справы па падзеях 19 снежня следствам злепленыя так, як дзеці з пяску піражкі лепяць. Толькі гульня гэтая — не дзіцячая. За ёй — турма, краты, зламаныя чалавечыя лёсы, — адзначыў ён.


“Усіх нас, хто знаходзіцца і ў гэтым судзе, і ў іншых судах на лаве падсудных па так званай справе 19 снежня, абвінавачваюць па сутнасці ў адным: у тым, што мы дамагаліся свабодных, справядлівых, дэмакратычных выбараў і іх праўдзівых вынікаў, — падкрэсліў экс-кандыдат. А напрыканцы зазначыў:


“Я не надта заклапочаны тым, чым скончыцца гэты суд для мяне асабіста. Прысудзяць мяне да году, да двух, ці трох гадоў зняволення. Мяне значна больш хвалюе тое, што праз год, праз два ці тры гады будзе з Беларуссю. Лёс Беларусі для мяне важней за мой асабісты лёс — і ў гэтым я магу пакляцца перад судом і прад Богам.


Але задаць пытанні Няклеву пасля яго выступу ў суда не атрымалася. Аляксандр Фядута адчуў сябе кепска, і яму выклікалі хуткую дапамогу. Суддзя абвесціла перапынак да 10 мая.

Каментаваць