Будуць судзіць яшчэ аднаго гендырэктара «Барысаўдрэва»

Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў суд Барысаўскага раёна крымінальная справа ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара «Барысаўдрэва», які абвінавачваецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і цяжкія наступствы.


Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ён хацеў прыўкрасіць сапраўднае становішча і вынікі работы прадпрыемства, схаваць сваю некампетэнтнасць ў забеспячэнні выканання даведзеных грамадствам прагнозных паказчыкаў працы, планавых заданняў па вытворчасці запалак і пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці аж да звальнення за іх невыкананне, сістэматычна даваў незаконныя ўказанні падначаленым яму работнікам аб унясенні ў штомесяц складваемыя дакументы аб выпушчанай прадукцыі заведама непраўдзівых звестак і запісаў аб колькасці вырабленых запалак, значна завышаючы іх аб'ёмы.

Пры гэтым былы кіраўнік ўсведамляў, што гэта пацягне скажэнне дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, незаконныя налічэнні і выплаты прэмій работнікам узначаленага ім прадпрыемства, адлічэнні з налічаных сум прэмій у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і РУП «Белдзяржстрах».

У выніку незаконных дзеянняў генеральнага дырэктара нанесены маёмасны ўрон узначаленаму ім прадпрыемству на суму звыш 75 млн рублёў. Дзеянні абвінавачанага органамі папярэдняга следства кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У паведамленнях БДГ і БелаПАН са спасылкай на старэйшага памочніка абласнога пракурора Ларысу Пархімовіч паказана, што 60-гадовы мужчына займаў пасаду генеральнага дырэктара «Барысаўдрэў» у з перыяд з мая 2010 года па красавік 2012 года. Аднак імя і прозвішча не прыводзяцца.

У гэты час кіраваў барысаўскім прадпрыемствам Уладзімір Кухта. У траўні 2011 года генпракурор Рыгор Васілевіч накіраваў у канцэрн «Беллеспаперапрам» прадстаўленне аб звальненні гендырэктара «Барысаўдрэва» за сур'ёзныя хібы ў забеспячэнні правіл пажарнай бяспекі. Але назіральны савет кампаніі прызнаў, што прэтэнзіі пракуратуры абгрунтаваныя, аднак ад звальнення дырэктара ўстрымаўся.

На партале export.by Уладзімір Кухта значыцца кіраўніком дзяржкампаніі «Маладзечналес».

За апошні час гэта ўжо не першая гучная справа на «Барысаўдрэве». У сакавіку 2014 года быў затрыманы кіраўнік «Барысаўдрэва» Уладзімір Мальцаў. Яго абвінавацілі ў злаўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў ходзе выканання дзяржаўнай праграмы па мадэрнізацыі «Барысаўдрэва», якое прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе нанясення ўрону ў асабліва буйным памеры і зрыве тэрмінаў па рэалізацыі дзяржпраграмы па мадэрнізацыі. Ён быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі, але потым тэрмін быў перагледжаны. 2 ліпеня 2015 года Мальцаў выйшаў на волю.

1 сакавіка 2016 года быў затрыманы намеснік генеральнага дырэктара «Барысаўдрэва»» па падазрэнні ў атрыманні хабару.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць