Будзьма міласэрнымі

Не трэба быць філолагам, каб зразумець, што па этымалогіі словы «міласэрнасць» і «дабрачыннасць» паходзяць са спалучэнняў «мілае сэрца» і «добры чын». Відавочна і тое, што другое з’яўляецца следствам першага, бо без жадання «матораў» не будзе і прыгожых дзеянняў.

Не трэба быць філолагам, каб зразумець, што па этымалогіі словы «міласэрнасць» і «дабрачыннасць» паходзяць са спалучэнняў «мілае сэрца» і «добры чын». Відавочна і тое, што другое з’яўляецца следствам першага, бо без жадання «матораў» не будзе і прыгожых дзеянняў.

І тут я цалкам згодны з лідэрам гурта «Neuro Dubel» Аляксандрам Кулінковічам — адкрыць свой кашалёк вельмі цяжка. Сапраўды, беларускія музыкі — не алігархі, якія могуць пабудаваць свае катэджы на паверх меншымі і за кошт гэтага некаму дапамагчы. Аднак менавіта яны і сталі ініцыятарамі правядзення «Добрага фэсту». Дакладней, лідэр гурта «IQ48» Яўген Бузоўскі. Адпаведная акцыя адбылася 22 красавіка ў знакамітым клубе «Рэактар», а да ўжо названых музыкаў можна дадаць гурты «:B:N:», «ZM99», «Палац», дабрачынны фонд «Добра тут» і Грамадскую культурніцкую кампанію «Будзьма беларусамі!».

На апошніх, на мой погляд, ёсць сэнс спыніцца больш падрабязна. Літаральна тыдзень таму яны абвясцілі пра сваю новую стратэгію — і вось «першая ластаўка». Яна «яшчэ не робіць вясну», але тое, як хутка за словамі прыйшлі справы, даволі красамоўна сведчыць пра тое, што яна не за гарамі.

«Узровень дабрачыннасці — паказальнік развіцця грамадства. Не столькі матэрыяльнага, колькі духоўнага і маральнага. На жаль, такія традыцыі ў Беларусі не настолькі глыбокія, як і іншых краінах». Словы гэтыя належаць адной з каардынатараў Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ніне Шыдлоўскай, і з ёй цяжка не пагадзіцца. Думаю, кожны пацвердзіць, што ў такіх выпадках у нас абавязкова шукаюць нейкае «двайное дно». За гады савецкай улады ўсе мы прызвычаіліся да таго, што ў жыцці немагчыма нешта «проста так».

Абвергнуць гэты «прынцып» і належыць «Добраму фэсту». А дапамогуць ім хворыя дзеці з Чэрвеньскага і Гродзенскага дамоў-інтэрнатаў, бо атрыманыя сродкі пойдуць менавіта ім. І не як запісы ў фінансавых дакументах, а як канкрэтныя матэрыяльныя рэчы.

Каментаваць