Будзе лес Купалы і Коласа

3 21 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Слонімскім лясгасе пачынаецца акцыя “Тыдзень лесу–2012.

Акцыя будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мэтай акцыі з’яўляецца зберажэнне і павялічэнне лясных багаццяў Беларусі, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач па ўзмацненні  экалагічнай і сацыяльнай ролі лясоў.

Як паведамілі нашаму журналісту ў Слонімскім лясгасе, у акцыі могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Тыя, хто пажадае пасадзіць лес Купалы і Коласа, будуць забяспечаны пасадачным матэрыялам і інвентаром. Для пасадкі маленькіх дрэўцаў выбраны тэрыторыі 7 лясніцтваў лясгаса. І кожны жадаючы сам можа выбраць месца для пасадкі свайго лесу ў гонар Купалы і Коласа.
 
Каментаваць