Бунт у імя свабоды — забыты ген беларусаў?

Так называецца міжнародная канферэнцыя, якая адбудзецца 8–10 сакавіка ва Універсітэце Лазарскага ў Варшаве.



Гэта мерапрыемства — працяг традыцыі міжнародных канферэнцый пры Універсітэце Лазарскага, запачаткаваную ў 2006 годзе заснавальнікам Інстытута і яго тагачасным дырэктарам прафесарам Анджэем Камінскім (Джорджтаўнскі Універсітэт, ЗША).

Ці беларусам "генетычна наканавана" аўтакратыя? Ці продкі беларусаў былі падатлівыя на аўтарытарныя памканенні цэнтральнай улады? ці ў беларускай гісторыі і культуры можам знайсці перапасылкі для барацьбы за грамадзянскія каштоўнасці? Адказы на гэтыя пытанне паспрабуюць даць удзельнікі канферэнцыі.

Арганізатар мерапрыемства — Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага.
 

У канферэнцыі прымаюць удзел навукоўцы і грамадскія дзеячы Беларусі, Польшчы, Венгрыі, Францыі, ЗША. А таксама, віцэ-міністар МЗС Польшчы Ежы Памяноўскі, праф. Анджэй Камінскі (ЗША), пасол Польшчы ў Беларусі ў (1992–1995).прафесар Эльжбета Смулкова, доктар Пэр Андэрс Рудлінг (Лундскі ўніверсітэт, Швецыя), старшыня Беларускага офіса Фонду Конрада Адэнаўэра Аляксандр Бракель, прафесар Захар Шыбека (Ізраіль).

Пасля ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі будзе ўручана прэмія імя Алеся Адамовіча філосафу, рэдактару часопіса “ARCHE”Валеру Булгакаву.

Каментаваць