Ці лёгка быць маладым настаўнікам

Як працуецца паводле размеркавання тым, хто мусіць адпрацаваць 2 гады на карысць дзяржавы? Ці пакідае досвед працы ў школе жаданне працягваць прафесійную дзейнасць у гэтым кірунку? Ці працуюць правы маладых спецыялістаў на практыцы? Пра школьныя будні маладых настаўнікаў разважаюць героі публікацыі.

Геаграфія — без глобуса



Як працуецца паводле размеркавання тым, хто мусіць адпрацаваць 2 гады на карысць дзяржавы? Ці пакідае досвед працы ў школе жаданне працягваць прафесійную дзейнасць у гэтым кірунку? Ці працуюць правы маладых спецыялістаў на практыцы? Пра школьныя будні маладых настаўнікаў разважаюць героі публікацыі.

Геаграфія — без глобуса


Аксана скончыла Педагагічны універсітэт імя М. Танка. Спецыяльнасць рэдкая, цяпер такой няма — геаграфія, беларуская мова і літаратура. Адправілася працаваць у Каралёў Стан, што ў рысе Мінску, але на ўскрайку. Першы выкладчыцкі год для дзяўчыны стаўся няпростым выпрабаваннем. Па-першае, школа настолькі бедная, што выкладаць даводзіцца літаральна на пальцах. Няма глобусаў, няма мапаў. Бракуе падручнікаў, літаратуры для пазакласнага чытання.

Высілкі настаўніцы навучыць не зважаючы на недахоп падручных сродкаў вучні цэняць мала — адбіваецца кантынгент. Атрымліваецца так, што бацькі, якія сур’ёзна заклапочаныя адукацыяй уласных дзяцей, стараюцца ўладкаваць іх у мінскія школы. А ў самім Каралёвым Стане застаюцца дзеці з не надта ўдалых сямей. Каго дома не вельмі даглядаюць, не дужа песцяць, не імкнуцца кантраляваць. Абазнанасць дзяцей у самых простых побытавых рэчах спачатку Аксану проста бянтэжыла: “Я сама вырасла ў вёсцы, як і мае вучні. Але яны не ведаюць такіх рэчаў, што проста дзіву даешся. Прыкладам, нядаўна высветліла, што яны не ўяўляюць сабе, як спявае шпак. Дзякуй Богу, ведаюць, як ён выглядае. Здзіўляе, што ж яны заўважаюць у жыцці, якое вакол іх?

Як малады спецыяліст, Аксана наведвае адкрытыя ўрокі, якія даюць яе вопытныя калегі: “Настаўнікі з вялікім досведам працы даюць розныя тэматычныя ўзорныя ўрокі і нас, маладых спецыялістаў, вучаць. Канечне, гэта па адмысловым сцэнары ўрокі, ды вучні там добрыя, ды і досвед працы ў людзей — у каго 20 гадоў, а ў каго і болей. Але ўсё адно, калі глядзіш на гэтыя ўрокі — гэта акрыляе, хочацца імкнуцца да лепшага, несці добрае, светлае. А потым вяртаешся да сябе, глядзіш на сваіх дзетак, каму абсалютна нічога не патрэбна… Апускаюцца рукі.

Настаўнік недаглядзеў

У маёй суразмоўцы Наталлі рукі апусціліся значна раней за сканчэнне тэрміну адпрацоўкі ў школе. Яна выкладала англійскую мову. На яе погляд, атмасфера працы настаўніка на сённяшні дзень папросту прыніжае яго прафесійную і чалавечую годнасць штодзень. І справа нават не ў мізэрных заробках (а ў маладых спецыялістаў заробкі самыя маленькія).

“Звычайны настаўнік — як паміж молатам і кавадлам — знаходзіцца паміж адміністрацыяй школы і бацькамі. На мне — цалкам адказнасць за дзяцей, хаця я з імі праводжу ў лепшым выпадку акадэмічную гадзіну ўдзень. Асабліва страшна сёння браць на сябе класнае кіраўніцтва — грошай гэта дадае дробязь, а нерваў ты напэўна пазбавішся на дзесяцігоддзе за паўгады, — кажа Наталля. І ілюструе тэорыю выпадкам з практыкі: “Хлопчык-шасцікласнік скраў шакаладку ў краме. Яго паставілі на ўлік у міліцыі. Гэта здарылася ў верасні, маёй былой аднакурсніцы толькі-толькі даручылі класнае кіраўніцтва — пачатак школьнага года. А ў студзені з яе на 100 працэнтаў знялі прэмію. Бо нібыта гэта яе віна: яна недавыхавала, яна недагледзела, яна недастаткова ўвагі аддала як класны кіраўнік.

Усевінаватасць настаўніка выхоўвае ў дзецях усёдазволенасць. “Былі выпадкі, калі дзеці, якіх настаўнікі выганялі з класа за хамскія паводзіны з традыцыйным запісам у дзённік “Заўтра ў школу з бацькамі прыходзілі з раз’юшанымі бацькамі, маўляў, дзіця паскардзілася, што вы на ўроках лаецеся матам і што вы яго білі.

Нават адказнасць за прагулы вучня перакладзена з бацькоў на настаўніка і таксама можа стаць нагодай для пазбаўлення прэміі. Таму настаўнік сам мусіць выпраўляць сітуацыю. “Хлопец у школу не хадзіў наогул. Бацькі сыходзілі на працу раней, чым па часе трэба ў школу яму. І ён проста не наведваў заняткі. Бацькі распісваліся ў бездапаможнасці. Ніякія ўгаворы таксама не працавалі. Мне даводзілася па яго заязджаць перад працай. Не кожны дзень ён мне дзверы адчыняў, праўда. Але час ад часу шанцавала — і тады мы з ім, сямікласнікам, за ручку ехалі ў школу разам, — расказвае Наталля.

За правы можна змагацца

Паводле закону, пазбаўляць маладога спецыяліста прэміі нельга. Але прыклад сяброўкі адбіў у Наталлі жаданне змагацца за свае правы: “Два прыклады мне хапіла. Сяброўка мае такі характар, што не змаўчыць, калі незаконна нешта ды несправядліва. Так, прэмію ёй вярнулі. Але папросту пачалі даставаць штодзённымі праверкамі, хамствам, прэтэнзіямі на пустым месцы. Напрыклад, дырэктарка рэгулярна выкарыстоўвала гэткія абароты: “Ды вы паглядзіце на сябе, мне не падабаецца, як вы выкладаеце, гэта не ваша, нашто пайшлі ў гэтую сферу. Вы не ўмееце вучыць, вы не любіце дзяцей… А малады хлопец-фізік, які таксама прыйшоў па размеркаванні, неяк на лятучцы ў абарону яе сказаў два словы. Дык яго давялі да таго, што на “Хуткай дапамозе забіралі — сэрца прыхапіла.

Між тым, сёлета выпускнікі ВНУ, чыя спецыяльнасць можа быць звязана з выкладчыцкай дзейнасцю, сутыкнуліся з вялікім дэфіцытам вакансій. Прыкладам, у Лінгвістычным універсітэце дэфіцыт месцаў для размеркавання прывёў да таго, што выпускнікоў адпраўляюць у дзіцячыя садкі. Хаця такога прадмету — выкладанне ў дашкольных установах — у праграме не было. А тым часам у Пастанове аб размеркаванні ёсць пункт 20, паводле якога пры адсутнасці месцаў для размеркавання, адпаведных атрыманай спецыяльнасці паводле дыплома, выпускніку павінны даць “вольны“ дыплом.

Каментаваць